Новыя назначэнні
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. Кiраўнiк дзяржавы назначыў:
Гур’янава Аляксандра Яўгенавiча — Надзвычайным i Паўнамоцным Паслом Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Карэя Афанасьева Анатоля Аляксандравiча — Старшынёй Вышэйшай атэстацыйнай камiсii Рэспублiкi Беларусь Гулько Нiну Уладзiмiраўну — галоўным вучоным сакратаром Вышэйшай атэстацыйнай камiсii Рэспублiкi Беларусь Прэзiдэнт паставiў перад новым кiраўнiком беларускай дыпламатычнай мiсii ў Рэспублiцы Карэя задачу актывiзаваць двухбаковы гандаль, а таксама iнвестыцыйнае супрацоўнiцтва. Карэя — дзяржава, якая дынамiчна развiваецца, таму наша прысутнасць на гэтым рынку павiнна быць больш актыўнай i значнай, перакананы Аляксандр Лукашэнка. Сёння ўзаемны тавараабарот расце i па вынiках мiнулага года складае крыху больш за $60 млн., але — пры агульным адмоўным сальда гандлёвага балансу для нашай краiны. Сiтуацыю, лiчыць прэзiдэнт, неабходна мяняць. Пры назначэннi кiраўнiка ВАК кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў прыярытэтную ролю навукi ў вырашэннi задач новай пяцiгодкi. «У новай пяцiгодцы мы не прасунемся нi на ёту без вучоных», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на неабходнасцi забяспечыць высокую якасць падрыхтоўкi вучоных кадраў i не дапусцiць у гэту сферу выпадковых людзей, якiя маюць на сваёй мэце любымi шляхамi абзавесцiся «корачкай» кандыдата або доктара навук. У гэтай сувязi прэзiдэнт падтрымаў той курс, якi праводзiць Вышэйшая атэстацыйная камiсiя ў апошнiя тры гады. Прымаемыя меры накiраваны перш за ўсё на павышэнне як якасцi даследаванняў, так i патрабаванняў да саiскальнiкаў вучоных ступеняў i вучоных званняў. Прэзiдэнт даў згоду на назначэнне: Ляпунова Генадзя Васiльевiча — першым намеснiкам Мiнiстра жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь Лыцiна Анатоля Мiхайлавiча — першым намеснiкам Мiнiстра транспарту i камунiкацый — дырэктарам дэпартамента «Белаўтадар» Рака Iвана Васiльевiча — першым намеснiкам Мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь Струкава Мiкалая Мiхайлавiча — намеснiкам Мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь Казлова Аляксандра Цiханавiча — дырэктарам дэпартамента iнфарматызацыi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь Касцевiч Iрыны Анатольеўны — намеснiкам Мiнiстра статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь Цiцянкова Мiхаiла Сяргеевiча — намеснiкам старшынi Мiнскага гарвыканкама Грышчанкi Васiля Iванавiча — старшынёй Жодзiнскага гарвыканкама Кiраўнiк дзяржавы заявiў, што ён пакуль «крайне не задаволены» работай Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi. Зноў назначаным службовым асобам трэба будзе ў коранi змянiць iснуючую сiтуацыю. «Канкрэтная справа — вось крытэрый вашай работы», — наказваў iм прэзiдэнт. Беларускi лiдар падкрэслiў, што ўся работа жыллёва-камунальных службаў павiнна быць накiравана на абслугоўванне чалавека, стварэнне спрыяльных умоў для пражывання. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў актывiзаваць работу па знiжэнню затрат у ЖКГ. Усе аказваемыя жыллёва-камунальныя паслугi павiнны быць высокай якасцi, адносiны да чалавека павiнны быць выключна тактоўнымi, запатрабаваў беларускi лiдар. Прэзiдэнт звярнуў увагу на неабходнасць ажыццяўлення пастаяннага кантролю за разглядам скаргаў грамадзян у гэтай сферы. Аляксандр Лукашэнка пацiкавiўся сiтуацыяй у сферы ЖКГ у сувязi з рэзкiм пахаладаннем. Як было даложана кiраўнiку дзяржавы, усе камунальныя службы спраўляюцца з работай ва ўмовах нiзкай тэмпературы, яны працуюць у нармальным рэжыме. У будучай пяцiгодцы iдэалагiчная работа выходзiць у разрад дзяржаўных прыярытэтаў, а таму да работнiкаў iдэалагiчнай сферы прад’яўляюцца асобыя патрабаваннi, падкрэслiў прэзiдэнт, даючы сваю згоду на назначэнне Мiхаiла Цiцянкова на пасаду намеснiка старшынi Мiн-скага гарвыканкама. Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу кiраўнiка Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта на неабходнасцi ўзмацнiць работу па дэбюракратызацыi ўсiх органаў улады ў краiне. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў шэраг кадравых пытанняў. Кiраўнiк дзяржавы назначыў: |
|