Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў ад урада ўзмацнiць меры бяспекi ў сувязi з пахаладаннем
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада ўзмацнiць меры бяспекi ў сувязi з рэзкiм пахаладаннем i даручыў прадстаўляць штодзённую справаздачу аб сiтуацыi ў краiне ў цэлым i ва ўсiх галiнах народнай гаспадаркi.
Прэзiдэнт звярнуў асаблiвую ўвагу ўрада на становiшча спраў у сельскай гаспадарцы i жыллёва-камунальнай сферы. Кiраўнiк дзяржавы заявiў, што «людзi, без усялякага сумнення, будуць забяспечаны цяплом у жылых дамах. Цёпла будзе ў школах, дзiцячых садах, бальнiцах i iншых установах сацыяльнай сферы». Разам з тым, нi ў якiм выпадку не павiнна быць упушчана з поля зроку вытворчая сфера, падкрэслiў прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада забяспечыць беражлiвае i эканомнае выкарыстанне палiўна-энергетычных рэсурсаў. Старшыням аблвыканкамаў i старшынi Мiнгарвыканкама даручана ўзяць пад асаблiвы кантроль функцыянаванне i спраўнасць iнжынерных сетак i камунiкацый. Прэзiдэнт даручыў таксама ўраду перанесцi рабочы дзень з суботы, 21 студзеня, на наступную суботу, 28 студзеня. Гэта мера дасць магчымасць зэканомiць значную колькасць палiўна-энергетычных рэсурсаў. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад урада ўзмацнiць меры бяспекi ў сувязi з рэзкiм пахаладаннем i даручыў прадстаўляць штодзённую с
|
|