21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ордэн для мамачкi...

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Сем Я

i 754 тысячы рублёў — для сямейнага бюджэту

Ва ўрачыстых абставiнах, паводле тэрмiна, вызначанага райвыканкамамi, у блiжэйшы час ордэн Мацi — за нараджэнне i выхаванне пяцi i больш дзяцей атрымаюць 15 жанчын. Увогуле высокая ўзнагарода будзе ўручана на працягу года не менш як 200 жанчынам.

З гэтага года, якi абвешчаны годам Мацi, памянёная ўзнагарода падмацоўваецца аднаразовай грашовай выплатай. Значыць, новаспечаныя ардэнаносныя матулi стануць першымi, хто атрымае падзяку ад дзяржавы ў памеры пяцiразовага бюджэту пражытачнага мiнiмуму, якi дзейнiчае на дату ўзнагароджання. У студзенi, напрыклад, гэта — акурат 754 тысячы рублёў. Менавiта столькi i атрымаюць Жанна Бурчак, Святлана Iванец, Ала Казей, Таццяна Козел i Кацярына Кушнер у Брэсцкай вобласцi, Ганна Каляга, Таццяна Парэпка, Надзея Цацарына, Алена Шаўцова i Антанiна Януль у Вiцебскай, Надзея Баравая, Наталля Калядова i Валянцiна Каўтунова ў Гомельскай, Iрына Краўчанка i Вольга Сiвакова ў Магiлёўскай вобласцi.

Шасцёра з iх — хатнiя гаспадынi. Ёсць i санiтарка гарадскога радзiльнага дома, малаказборшчыца, ветэрынарная фельчарка, работнiца агракамбiната, кантралёр раённай кiнавiдэасеткi, жывёлавод, работнiца базавай школы, старшы касiр аддзялення банка, аператар такарных станкоў. Усе замужам, галоўным чынам маюць пяцёра дзяцей, пражываюць найчасцей у вёсках або райцэнтрах.

Хатняя гаспадыня Кацярына Мiкалаеўна Кушнер пражывае ў пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна дзякуючы... колiшняй сустрэчы з Дзмiтрыем Мiкалаевiчам. Той хоць i быў маладзейшы за Кацярыну, але даволi iмклiва прадэманстраваў мужчынскае лiдарства: пераманiў любiмую жанчыну ў Беларусь з Расii — з сям’i вялiкай, у якой Каця была старэйшай з дзесяцi дзяцей.

— Думала, што ў мяне абавязкова будзе пяцёра дзяцей... Але шэсць — яшчэ лепш, — кажа Кацярына Мiкалаеўна.

Вяселле згулялi ўжо ў Мухаўцы. Да першага дэкрэтнага водпуску гаспадыня працавала бухгалтарам на «Брэстмашы», але з таго часу застаецца хатняй гаспадыняй. Старэйшаму — Аляксандру зараз сем гадоў, Алене — шэсць, Iрыне — пяць, Iлюшы — чатыры, Цiмошы — два, Косцiку — дзесяць месяцаў. Хацелася б, каб у пасёлку знайшлася калi-небудзь добрая работа, аднак пакуль гаварыць пра яе пошук заўчасна.

Дзмiтрый Мiкалаевiч, дарэчы, працаваў да сённяшняга дня вадзiцелем у прадпрымальнiкаў. Цяпер уладкоўваецца на мясакамбiнат у Брэсце. Для малазабяспечанай сям’i гэта будзе вельмi значнай падзеяй. Паспаборнiчаць па значнасцi з ёю можа iншае шчаслiвае мерапрыемства.

— Мы вельмi ўдзячныя мясцовай уладзе за тое, што яна дапамагла нам скарыстацца льготай, уведзенай у студзенi мiнулага года, — тлумачыць Кацярына. — У Брэсце мнагадзетным сем’ям жыллё будуюць кааператывы, а ў раёне нам сказалi: шукайце жыллё, будзем афармляць ільготны банкаўскi крэдыт. Так мы набылi дом у цэнтры Мухаўца. Ён не новы, але вельмi добры. Дваццаць метраў на чалавека, чатыры пакоi. Нам вельмi тут утульна!..

Раней сям’я Кушнераў жыла ў частцы недабудаванага дома — у двух халодных пакоях, якiя нерэальна было ацяплiць як след. Зараз ёсць з чым параўноўваць. Засялiлiся летась, у жнiўнi. Зрабiлi невялiчкi рамонт — «каб чысценька было». Ранейшая гаспадыня пакiнула «на памяць» казу. Iншай хатняй жывёлы Кушнеры пакуль не трымаюць, хоць паступова маюць намер зрабiць гэта магчымым.

Сям’i, у якой выхоўваецца пяць i больш дзяцей, дзяржава абяцае 100-працэнтнае пагашэнне крэдыту на набыццё цi будаўнiцтва жылля. «Многiя гаварылi, што мы моцна рызыкуем, аднак хiба ж у нас было iншае выйсце?» — усклiкае Кацярына.

Трое дзяцей наведваюць садок, адзiн — школу, дзе харчуюцца бясплатна. Падручнiкi для школьнiка Сашы — бясплатныя. Раз на год у райвыканкаме мнагадзетная сям’я можа атрымаць гуманiтарнае адзенне.

— Не ведаю, што нас чакае далей, — усмiхаецца Кацярына, адказваючы на пытанне пра далейшы рост сям’i.

— А як вы даведалiся пра атрыманне ордэна Мацi? Калi вам, дарэчы, будуць уручаць i яго, i грашовую выплату?

— Сябры сказалi, што ў газеце было маё прозвiшча надрукавана...



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
i 754 тысячы рублёў — для сямейнага бюджэту
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика