Малыя сядзяць дома
Iлона IВАНОВА
У некаторых сельскiх раёнах Магiлёўскай вобласцi з-за моцных маразоў адменены заняткi ў школах.
У Горацкiм i Хоцiмскiм раёнах усiм школьнiкам параiлi застацца дома, а ў Касцюковiцкiм раёне адмянiлi ўрокi для малодшых школьнiкаў у райцэнтры i для вучняў 1—6-х класаў вясковых школ. Там слупок тэрмометра апусцiўся да адзнакi —28 градусаў. У Шклоўскiм раёне для дашкольнiкаў уведзена вольнае наведванне i спынены заняткi для вучняў 1—6-х класаў. Педагогi застаюцца на сваiх працоўных месцах, дзяжураць у будынках школ. Рашэнне аб адмене школьных заняткаў прымаюць мясцовыя органы ўлады. Але ў сувязi з халодным надвор’ем бацькi пакiдаюць дзяцей дома. Так, напрыклад, 19 студзеня ў Дашкаўскую сельскую школу, што ў Магiлёўскiм раёне, не прыехалi вучнi з аддаленых вёсак. У Магiлёве ў гэты дзень у школах займалiся прыкладна дзве трэцi вучняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У некаторых сельскiх раёнах Магiлёўскай вобласцi з-за моцных маразоў адменены заняткi ў школах
|
|