Уладзiмiр БЕЛАХВОСТАЎ: «Абараняць» цяпло спецыялiсты будуць кругласутачна»
Сяргей КУРКАЧ
Як мiнiмум на працягу пяцi апошнiх гадоў усе даволi хутка прывыклi да мяккiх, цi нават цёплых зiм. Холад з 20-градуснымi маразамi да нас час ад часу прасочваўся, але зараз нас чакаюць усе мiнус 30 цi нават больш...
Як сустракаюць прыродныя сюрпрызы работнiкi камунальнай службы, карэспандэнту «Звязды» расказаў мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi краiны Уладзiмiр БЕЛАХВОСТАЎ. — Якiя дадатковыя меры будуць прымацца вашай службай, калi прыйдуць моцныя маразы? — Пры тэмпературы паветра мiнус 15 градусаў i нiжэй у нашай сiстэме распрацаваны дакладны алгарытм дзеянняў. Пачынаюцца кругласутачнае дзяжурства i работа аварыйных службаў, а таксама абходчыкаў жыллёвага фонду. Гэта звязана з тым, што пры тэмпературы паветра мiнус 25—28 градусаў адчыненыя дзверы пад’езда на працягу 2 гадзiн могуць вымаразiць увесь пад’езд, пасля чаго пашкоджаннi бытавога абсталявання выправiць будзе вельмi цяжка. Так, невялiкiя аварыi ў сiстэме жыллёва-камунальнай гаспадаркi сустракаюцца, але ў сённяшнiх умовах наладзiць падачу цяпла трэба на працягу не больш за дзве гадзiны. Менавiта за такi час можна не злiваць цепланосьбiты жыллёвага фонду, а пасля ўстаранення аварыi зноў запусцiць камунальную сiстэму ацяплення. Для гэтага трэба падрыхтаваць большую колькасць аварыйных экiпажаў. Тэхнiка кругласутачна павiнна быць у разагрэтым стане. Таксама ў гэтыя марозныя днi будзем цесна супрацоўнiчаць са спецыялiстамi МНС. На ўлiку ў гэтага мiнiстэрства знаходзiцца ўся тэхнiка таго цi iншага рэгiёна, якую можна выкарыстоўваць у выпадку аварыйнай сiтуацыi. — Як вы ацэньваеце сённяшнi стан цепласетак? — Зношанасць цепласетак, а таксама водаправодных i каналiзацыйных сетак часам дасягае 70 працэнтаў. Таму пры экстрэмальна нiзкiх тэмпературах мы не можам гарантаваць на ўсе 100 працэнтаў безаварыйную працу. Аварыю ў нашай сiстэме можа выклiкаць шэраг фактараў, сярод якiх павышанае тэмпературнае напружанне цепласетак, магчымае зрушэнне грунтаў, бо глыбiня прамярзання зямлi зараз дасягае толькi 120 сантыметраў. Да магчымых збояў нашы службы гатовы. — Цi iснуе на прадпрыемствах вашай гаспадаркi палiўная праблема? — Па газу, вугалю i дровах iснуе 100-працэнтная забяспечанасць. У цэлым па рэспублiцы мы маем месячны запас мазуту. Па гэтаму вiду палiва можам манеўрыраваць. Ёсць населеныя пункты, дзе запасу вадкага палiва ў межах бесперабойнага функцыянавання хопiць на 10—12 дзён. Гэтыя аб’екты ўзяты на кантроль. Распрацаваны дакладныя графiкi паставак мазуту з Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. — Як наладжана фiнансаванне закупак гэтага палiва? — Грашовых праблем у гэтым накiрунку мы не маем. Мiнiстэрства цэнтралiзавала гэтыя сродкi i ўзяло адказнасць за бесперабойную пастаўку палiва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мiнiмум на працягу пяцi апошнiх гадоў усе даволi хутка прывыклi да мяккiх, цi нават цёплых зiм. Холад з 20-градуснымi маразамi да нас час ад часу п |
|