Сёлета камунальныя тарыфы будуць павялiчаны не больш чым на 5 долараў
Сяргей КУРКАЧ
Аб гэтым паведамiў на падагульняючай калегii ЖКГ мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiр Белахвостаў.
Галоўным вынiкам года, па меркаванню кiраўнiка галiны, стала скарачэнне летась на 84 працэнты колькасцi стратных прадпрыемстваў у сiстэме жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Яшчэ адным плюсам мiнулага года стала выкананне ўсiмi арганiзацыямi задання ўрада па знiжэнню спажывання палiўна-энергетычных рэсурсаў у адпаведных умовах, а ў цэлым па галiне эканомiя склала 175,5 тысячы тон умоўнага палiва, што склала 7 працэнтаў ад агульнага спажывання. Было адзначана, што даходы арганiзацый жыллёва-камунальнай гаспадаркi камунальнай формы ўласнасцi ад усiх вiдаў дзейнасцi склалi 2 трыльёны 779,2 мiльярда рублёў i павялiчылiся ў параўнаннi з 2004 годам на 369,9 мiльярда рублёў. Больш чым на 6 працэнтаў перавыканана планавае заданне па капiтальнаму рамонту жыллёвага фонду, што дазволiла зноў увесцi ў эксплуатацыю 753 тысячы квадратных метраў жылля. Летась намаганнямi структурных падраздзяленняў мiнiстэрства 243 кацельнi былi пераведзены на мясцовыя вiды палiва, заменена 447,6 кiламетра цеплавых сетак, у тым лiку 145,9 кiламетра папярэдне iзаляванымi трубамi, створаны неабходныя запасы палiва. Летась у сiстэме ЖКГ на 42 працэнты была знiжана колькасць вытворчага траўматызму са смяротным зыходам. Разам з тым у арганiзацыях галiны было зафiксавана 12 такiх выпадкаў. Сёлета кiраўнiцтва галiны запланавала павялiчыць узровень рэнтабельнасцi рэалiзаванай прадукцыi (работ, паслуг) да 14,5 працэнта, а ў сферы рамонтна-будаўнiчай вытворчасцi — да 6,5 працэнта. Таксама ў гэтым годзе прадпрыемствы жыллёва-камунальнай гаспадаркi павiнны дасягнуць паказчыка па выкарыстанню мясцовых вiдаў палiва ў аб’ёме не менш за 438,6 тысячы тон умоўнага палiва. Эксперты галiны разлiчваюць сёлета ўвесцi ў эксплуатацыю 780 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы кватэр у жылых дамах пасля капiтальнага рамонту, у тым лiку 225 тысяч квадратных метраў жылля ў дамах пасля цеплавой мадэрнiзацыi будынкаў. Разам з тым, калегiя вырашыла павялiчваць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугi для насельнiцтва не больш як на 5 USD у год.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамiў на падагульняючай калегii ЖКГ мiнiстр жыллёва-камунальнай гаспадаркi Уладзiмiр Белахвостаў |
|