Калi разам жыць нельга
Вiктар САВIЦКI
КВАТЭРНАЕ ПЫТАННЕ Мая дачка ўжо 12 гадоў мучыцца з мужам-п’янiцам, ёсць дзiця, ёсць аднапакаёвая кватэра. Аднак муж за яе не плацiць, пастаянна скандалiць, кажа, што ўсiх выселiць, бо жыллё атрымлiваў ён. Напiшыце, цi ёсць у яго такое права? За кiм застанецца кватэра ў выпадку разводу?М.I., Петрыкаўскi раён. Пры разглядзе гэтага пытання неабходна мець на ўвазе, што сам па сабе развод мужа i жонкi не з’яўляецца падставай для высялення аднаго з iх з займаемага жылога памяшкання. Разам з тым высяленне грамадзян у асобных выпадках заканадаўства прадугледжвае. Так, артыкулам 39 Жыллёвага кодэкса Рэспублiкi Беларусь устаноўлена, што калi наймальнiк, члены яго сям’i або iншыя асобы, якiя сумесна з iм пражываюць, сiстэматычна разбураюць, псуюць жылое памяшканне, выкарыстоўваюць яго не па прызначэнню, або сiстэматычным парушэннем правiлаў карыстання жылым памяшканнем робяць немагчымым для iншых пражыванне з iмi ў адной кватэры або ў адным доме, а меры папярэджання i грамадскага ўздзеяння аказалiся безвынiковымi, высяленне вiнаватых па патрабаванню наймадальнiка або iншых зацiкаўленых асоб праводзiцца ў судовым парадку (калi немагчымасць сумеснага пражывання будзе пацверджана дакументальна) без прадастаўлення iншага жылога памяшкання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка ўжо 12 гадоў мучыцца з мужам-п’янiцам, ёсць дзiця, ёсць аднапакаёвая кватэра. Аднак муж за яе не плацiць |
|