Хворыя дзецi паверылi ў цуд
Святлана БАРЫСЕНКА
Поспех акцыi 15,5 тысячы дзяцей атрымалi падарункi на суму звыш 97 мiльёнаў рублёў падчас сёлетняй навагодняй акцыi Беларускага дзiцячага фонду «Нашы сэрцы — хворым дзецям».Паводле слоў дырэктара РГА «Беларускi дзiцячы фонд» Аляксандра Трухана, важней за салодкiя падарункi была падораная дзецям упэўненасць у тым, што нават у самай цяжкай сiтуацыi знаёмыя i незнаёмыя дарослыя гатовы прыйсцi на дапамогу. Дзякуючы абласным i раённым аддзяленням БДФ, ва ўсiх раёнах да калядна-навагоднiх святаў далучылiся дзецi, якiя сутыкнулiся ў сваiм жыццi з хваробамi i нястачай. Другi год запар БДФ запрашаў на святочнае вiдовiшча дзяцей, якiя перанеслi аперацыю на сэрцы ў межах праграмы «Дзiцячае сэрца». Кафэ «Планета зорак» расчынiла дзверы для 40 дзяцей i iх бацькоў. Увогуле ў Мiнску ўдалося павiншаваць звыш 4 тысяч дзяцей. Спонсарамi сталiчнай акцыi выступiлi ТАА «Камунарка», ЗП «Цэптар», ЗП «Мiлiтцар i Мюнх» i iнш.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15,5 тысячы дзяцей атрымалi падарункi на суму звыш 97 мiльёнаў рублёў падчас сёлетняй навагодняй акцыi Беларускага дзiцячага фонду «Нашы сэрцы — хворы |
|