21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Лiпавы» кантралёр на «паляваннi»

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iгар ГРЫШЫН

Як нас дураць

Непрацуючаму жыхару Баранавiч, вiдаць, надакучыла бiць лынды, i вырашыў ён заняцца карыснай справай: сваю нерастрачаную энергiю 23-гадовы мужчына накiраваў, так бы мовiць, на барацьбу за чысцiню прадпрымальнiцкiх шэрагаў...

Паводле iнфармацыi прэс-цэнтра Камiтэта дзяржкантролю, малады чалавек самастойна «запiсаўся» ў супрацоўнiкi гарадской падатковай iнспекцыi, а ў якасцi службовага пасведчання (якога, зразумела, у яго нiяк быць не магло) вырашыў выкарыстаць... вокладку ваеннага бiлета. Гэтага, на думку прайдзiсвета, было дастаткова, каб заняцца праверкай суб’ектаў прадпрымальнiцкай дзейнасцi.

Самае дзiўнае, што сапраўды напорыстаму махляру, «узброенаму» толькi празмерным нахабствам, удавалася нейкi час iнспектаваць гандлёвыя кропкi, праверыў ён нават i цырульню. Заспетым знянацку работнiкам суб’ектаў хапала ўсяго позiрку на вокладку «службовага» бiлета, каб прад’явiць па першаму патрабаванню «падатковаму iнспектару» патрабуемыя дакументы.

Мiж iншым, прайдзiсвет браў для праверкi кнiгу касiра-аперацыянiста i кнiгу ўлiку праверак, i ў апошнюю нават уносiў запiсы аб вынiках праведзеных iм праверак. Спынiлi «кантралёра» супрацоўнiкi Баранавiцкага мiжрайаддзела фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласцi, якiя затрымалi прахвоста.

Як мяркуюць праваахоўнiкi, цалкам верагодна, што самаабвешчаны iнспектар мог браць ад незаконна правераных iм суб’ектаў грашовае або маёмаснае ўзнагароджанне (а iнакш цi трэба было гарод гарадзiць)... Матэрыялы ў адносiнах да затрыманага накiраваны ў Баранавiцкi гараддзел унутраных спраў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Непрацуючаму жыхару Баранавiч, вiдаць, надакучыла бiць лынды, i вырашыў ён заняцца карыснай справай: сваю нерастрачаную энергiю 23-гадовы мужчына накi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика