Самая мiрная вайсковая прафесiя
Мiкола ДЗЯБЁЛА
21 студзеня — Дзень iнжынерных войскаў Узброеных Сiл Беларусi.
Афiцыйна сваё прафесiйнае свята беларускiя iнжынеры ў пагонах пачалi адзначаць 6 гадоў таму, калi быў падпiсаны адпаведны прэзiдэнцкi ўказ. Адлiк сваёй гiсторыi беларускiя ваенныя iнжынеры, таксама як i расiйскiя, вырашылi пачаць з часоў Пятра I. Менавiта 21 студзеня 1701 года расiйскi цар выдаў указ аб заснаваннi першай iнжынернай школы. Аднак гэта не азначае, што iнжынерныя войскi Беларусi не маюць сваёй, нацыянальнай, гiсторыi. Нiводная армiя ў свеце не абыходзiлася без iнжынераў. Прычым, не толькi ў гады ваеннага лiхалецця, але i ў мiрны час. Без ўдзелу iнжынерных войскаў немагчыма правесцi нiводнае агульнавайсковае вучэнне. Фартыфiкацыйнае абсталяванне пазiцый, будаўнiцтва мастоў i навядзенне перапраў праз водныя перашкоды, стварэннне розных вiдаў загароджванняў i нават здабыча i ачыстка вады. Дарэчы, як адзначыў падчас сустрэчы з журналiстамi начальнiк iнжынерных войскаў Узброеных Сiл Беларусi Сяргей ЛУЧЫНА, гэтыя войскi пастаянна аказваюць дапамогу народнай гаспадарцы краiны. Летась iнжынерныя войскi пабудавалi тры нiзкаводныя масты. А калi ў краiне здараецца бяда, аднымi з першых на дапамогу пацярпеўшым прыходзяць iнжынеры ў пагонах. Праўда, для людзей гэтай самай мiрнай вайсковай прафесii вайна ў нашай краiне да гэтага часу не скончылася. Бо менавiта на iх ускладзена задача па размiнiраванню тэрыторыi Беларусi. Толькi за мiнулы год беларускiмi сапёрамi было абясшкоджана i знiшчана больш за 25 тысяч выбуховых прадметаў. Прычым, як адзначыў генерал Лучына, летась беларускiм сапёрам вельмi часта даводзiлася даставаць мiны, бомбы i снарады з-пад вады. Нягледзячы на тое, што прафесiя iнжынера ў пагонах рызыкоўная i ў мiрны час, недахопу ў кадрах iнжынерныя войскi не адчуваюць. Мiж iншым, апроч Ваеннай акадэмii падрыхтоўку афiцэраў iнжынерных войскаў зараз ажыццяўляе i Беларускi нацыянальны тэхнiчны унiверсiтэт (БНТУ). А з 2008 года менавiта БНТУ стане адзiнай «кузняй» ваенных iнжынераў для Узброеных Сiл Беларусi. Сяргей Лучына падкрэслiў, што за апошнiя 2 гады нiводзiн малады афiцэр не падаў рапарт аб звальненнi з iнжынерных войскаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 студзеня — Дзень iнжынерных войскаў Узброеных Сiл Беларусi |
|