Спорт-тайм
Дынамаўцы — чацвёртыя
Днямi прайшоў перанесены матч адкрытага чэмпiянату краiны па хакею з шайбай памiж мiнскiм «Дынама» i «Вiцебскам». Цуду не адбылося: бела-блакiтныя перамаглі ўсухую — 2:0 i перамясцiліся ў турнiрнай таблiцы на чацвёртае месца. Аднак гэта пазiцыя наўрад цi задаволiць дзеючых уладальнiкаў кубка краiны, якiх ад лiдара, кiеўскага «Сокала», аддзяляюць дзевяць ачкоў. Мiрны ў трэцiм крузе На адкрытым чэмпiянаце Аўстралii сапернiкам першай ракеткi нашай краiны Максiма Мiрнага стаў лiдар сусветнага рэйтынгу Ражэ Федэрэр. Гэта ўжо іх дзевятая дуэль: у сямi матчах перамог Федэрэр. Дарэчы, выхад у трэцi круг у iндывiдуальным спаборнiцтве — пакуль лепшае дасягненне Мiрнага на «Australian Open». Учора ён стартаваў у парным разрадзе са шведам Йонасам Бьоркманам у сустрэчы з нямецка-люксембургскiм дуэтам Мiхаэль Кольман-Жыль Мюлер. Абрамовiч траўміраваны Уладальнiк лонданскага «Чэлсi» расiйскi мiльярдэр Раман Абрамовiч упаў у час гульнi са сваiмi сынам i дачкой у футбол i атрымаў сур’ёзную траўму калена. Без хiрургiчнага ўмяшання абысцiся нельга. Аперацыя назначана на наступны тыдзень. Блiжэйшыя ж днi Абрамовiч правядзе ў палаце-люкс коштам 700 фунтаў у суткi пад наглядам чатырох медсясцёр. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi прайшоў перанесены матч адкрытага чэмпiянату краiны па хакею з шайбай памiж мiнскiм «Дынама» i «Вiцебскам» |
|