Памiж дэтэктывам i дзiкай прыродай
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
Тэлесеткi Кухня беларускага тэлебачання пасля досыць аднатыпных праектаў да навагоднiх святаў нарэшце разнастайвае «меню». Так, адразу два новыя серыялы прапануе гледачам канал «ЛАД»: iранiчны дэтэктыў «Тайны Нiра Вульфа» i дакументальна-пазнавальны праект «Прыродныя багаццi Расii».Гiсторыя прыгод героя 60-цi знакамiтых раманаў Рэкса Стаута ў кiнаверсii склала ўдвая меншую лiчбу, змясцiўшыся ў 30-цi серыях. Легендарны прыватны дэтэктыў, лянiвы таўстун-гурман, аматар архiдэй Нiра Вульф i ягоны пранiкнёна-з’едлiвы нястомны памочнiк Арчы Гудвiн сталi для амерыканцаў настолькi ж любiмымi персанажамi, як Шэрлак Холмс i доктар Ватсан для еўрапейцаў. Не дзiўна, што i за экранiзацыю твораў амерыканскага дэтэктыўшчыка ўзяўся амерыканскi ж рэжысёр Бiл Дзюк, якi ў 2001 годзе прадставiў публiцы вынiк. Наколькi запатрабаваным будзе серыял для беларусаў, пакажа час. Першую серыю першага фiльма — «Залатыя павукi» — глядзiце ўжо 24 студзеня ў 9.15 i 22.05 у паўторы. А на наступны дзень «ЛАД» пачынае паказ дакументальнага серыяла «Прыродныя багаццi Расii», змешчанага ў значна больш сцiплыя рамкi: усяго 6 серый. Серыял зусiм свежанькi, 2005 года, да таго ж эксклюзiўны, бо паказвае жыццё ўнутры ахоўваемых нацыянальных паркаў, куды публiцы ўваход забаронены. Здзiўляе толькi, што выпуск яго ўзялi на сябе не самi расiяне, а... французы. Зрэшты, думаю, незалежна ад краiны-вытворцы паглядзець шэсць асобных, не звязаных памiж сабой серый «Animal Planet па-руску» ўсё адно будзе цiкава. Першая серыя выйдзе ў эфiр канала «ЛАД» 25 студзеня, у 16.15.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кухня беларускага тэлебачання пасля досыць аднатыпных праектаў да навагоднiх святаў нарэшце разнастайвае «меню» |
|