Выхадныя здзiвяць маразамi
Сяргей КУРКАЧ
Уначы па поўначы краiны — да мiнус 36
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава, у блiжэйшыя трое сутак на тэрыторыi нашай краiны будзе працягваць гаспадарыць вельмi халодны арктычны антыцыклон. У гэты час на большай частцы краiны будзе пераважна без ападкаў i толькi 22 студзеня ў асобных усходнiх раёнах магчыма пройдзе невялiкi снег. Тэмпература паветра ўдзень 21—23 студзеня будзе трымацца ў межах ад 22 да 29 градусаў марозу, а ўначы яшчэ пахаладае да мiнус 28—34 градусаў, месцамi па поўначы краiны — аж да мiнус 36 градусаў. Згодна з папярэднiмi прагнозамi прыкладна ў сераду—чацвер на тэрыторыi Беларусi пройдзе снег i маразы спадуць недзе на 5—8 градусаў. Аднак будзе зябка, бо павысiцца вiльготнасць паветра. Сiноптыкi паведамляюць, што самыя моцныя маразы ўжо больш за двое сутак трымаюцца на поўначы Вiцебскай i Магiлёўскай абласцей, дзе тэмпературны рэжым уначы вагаецца ў межах 30—31 градуса марозу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уначы па поўначы краiны — да мiнус 36
|
|