«Падмерзлi» аўтобусы, «падмерзлi» тралейбусы...
Сяргей РАСОЛЬКА
На жаль, з-за нiзкай тэмпературы паветра 20 студзеня сталiчныя транспартнiкi не здолелi забяспечыць у поўнай меры планавы выхад рухомага саставу на маршруты. У сувязi з гэтым прадстаўнiкi кiраўнiцтва КУП «Мiнсктранс» папрасiлi перадаць гараджанам прабачэнне за пэўныя нязручнасцi.
— Калi 19 студзеня асаблiвых праблем нам удалося пазбегнуць, дык 20 студзеня, калi слупок тэрмометра ў асобных раёнах сталiцы паказваў каля 30 градусаў марозу, на лiнii не выйшла 8—9 працэнтаў рухомага саставу ад планавай колькасцi. I гэта нягледзячы на ўсе намаганнi брыгад па бягучаму рамонту i аварыйных брыгад па запуску рухавiкоў, — паведамiлi нам на прадпрыемстве. У асноўным не выйшлi на маршруты аўтобусы, чый узрост складае 12—15 гадоў, а таксама такiя ж састарэлыя тралейбусы «ЗIУ» узростам па 18 гадоў i з прабегам ад 700 тысяч да 1 мiльёна кiламетраў. Моцнае пахаладанне адбiлася таксама на рабоце прыватных маршрутных таксi. Прынамсi, з тых, работу якiх кантралюе «Мiнсктранс», 19 студзеня ў горадзе на маршрутах знаходзiлася 181 машына, а ўжо 20 студзеня iх колькасць зменшылася да 103 «маршрутак». На прадпрыемстве спадзяюцца, што ўжо ў блiжэйшыя днi работу ўсяго рухомага саставу атрымаецца вярнуць у будзённае рэчышча.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, з-за нiзкай тэмпературы паветра 20 студзеня сталiчныя транспартнiкi не здолелi забяспечыць у поўнай меры планавы выхад рухомага саставу на ма |
|