Карупцыя адступае
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Падрабязнасцi Учора адбылася калегiя рэспублiканскай Пракуратуры, падчас якой былi падведзены вынiкi працы айчынных пракурораў за мiнулы год.Як падкрэслiў у сваiм дакладзе Генеральны пракурор Беларусi Пётр Мiклашэвiч, у 2005 годзе асноўная ўвага пракурораў была скiравана на ўмацаванне законнасцi i правапарадку, абарону правоў i свабод грамадзян, ахову дзяржаўнай уласнасцi, нагляд за выкананнем заканадаўства ў аграпрамысловым сектары эканомiкi i крэдытна-фiнансавай сферы. З гэтай задачай, паводле слоў кiраўнiка Пракуратуры краiны, яго падначаленыя справiлiся. У мэтах аднаўлення законнасцi пракуроры ўнеслi больш за 29 тысяч прадстаўленняў, прадпiсанняў, пратэстаў i iншых актаў рэагавання. Больш за 33 тысячы парушальнiкаў законнасцi прыцягнуты да дысцыплiнарнай, матэрыяльнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Па патрабаванню пракурораў вiнаватыя кампенсавалi нанесены матэрыяльны ўрон на агульную суму амаль 89 мiльярдаў рублёў. Даволi паспяхова летась вялася i барацьба з карупцыяй. Быў раскрыты шэраг небяспечных злачынстваў такога кшталту. Да крымiнальнай адказнасцi прыцягнуты 1526 карупцыянераў, з якiх 562 — кiраўнiкi розных рангаў. Спынена больш за 1330 фактаў хабарнiцтва. Барацьба з карупцыяй, як адзначыў Пётр Мiклашэвiч, зараз вядзецца сiстэмна, выпрацаваны шэраг мераў, накiраваных на прадухiленне злачынстваў такога кшталту. Усё гэта, на думку Генеральнага пракурора, прывяло да знiжэння ўзроўню карупцыйнай злачыннасцi на 14 працэнтаў. Паводле слоў кiраўнiка рэспублiканскай Пракуратуры, летась адбылося таксама змяншэнне колькасцi цяжкiх i асаблiва цяжкiх злачынстваў. Увогуле ж у мiнулым годзе зарэгiстравана 195 тысяч злачынстваў. Гэта на 15,7 працэнта больш, чым у 2004 годзе. Аднак Пётр Мiклашэвiч патлумачыў, што 89 працэнтаў учыненых летась злачынстваў не ўяўляюць вялiкай небяспекi для грамадства.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора адбылася калегiя рэспублiканскай Пракуратуры, падчас якой былi падведзены вынiкi працы айчынных пракурораў за мiнулы год |
|