21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Урад Беларусi прымае меры для забеспячэння энергетычнай бяспекi краiны

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Людмiла САЦ, БЕЛТА

У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 19 студзеня нумар 57, Мiнжылкамгасу, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму даручана ўзмацнiць i прывесцi ў павышаную гатоўнасць аварыйна-рамонтныя службы, праверыць гатоўнасць да работы рэзервовага кацельнага абсталявання i наяўнасць рэзерваў палiва. Гэтыя ведамствы таксама павiнны забяспечыць праверку стану жылых дамоў, у тым лiку паддашкавых i падвальных памяшканняў, сiстэм ацяплення, водазабеспячэння, энерга- i газазабеспячэння i прыняць меры па бесперабойнаму iх функцыянаванню. Акрамя таго, яны будуць забяспечваць гатоўнасць аварыйных службаў гарадоў i населеных пунктаў да дзеянняў у экстрэмальных пагодных умовах.

У сваю чаргу ўстановам Мiнiстэрства аховы здароўя даручана арганiзаваць аказанне экстраннай дапамогi людзям, якiя пацярпелi ад нiзкiх тэмператур. Прадпрыемствы Мiнсельгасхарча павiнны ўцяплiць жывёлагадоўчыя памяшканнi.

Згодна з пастановай транспарт гэтымi днямi будзе працаваць строга па раскладу, снегаўборачная тэхнiка прыведзена ў гатоўнасць. Будзе забяспечана i бесперабойнае забеспячэнне насельнiцтва прадуктамi харчавання, таварамi першай неабходнасцi.

Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму даручана ўстанавiць рэжым жорсткай эканомii энергарэсурсаў найбольш энергаспажывальнымi прадпрыемствамi, а таксама на перыяд халадоў разгледзець пытанне скарачэння выкарыстання энергii для рэкламы i падсвечвання будынкаў. Акрамя таго, яны правядуць рэвiзiю iснуючых рэзерваў расходных матэрыялаў для арганiзацыi аператыўнага ўзаемнага абмену пры iх дэфiцыце, i ў выпадку выкарыстання рэзерваў палiва будуць неадкладна аднаўляць яго запасы.

Таксама будзе праведзена рэзерваванне брыгад хуткай медыцынскай дапамогi i медыцынскага персаналу для наведвання хворых дома. Пры неабходнасцi дадаткова можа прыцягвацца аўтамабiльны транспарт для выкарыстання ў якасцi хуткай медыцынскай дапамогi.

У адпаведнасцi з пастановай урада рабочы дзень з панядзелка 2 студзеня пераносiцца на суботу 28 студзеня 2006 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў ад 19 студзеня нумар 57, Мiнжылкамгасу, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму даручана ўзмацнiць i прывес
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика