21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыйдзi, прыйдзi ў мае абдымкi...

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Цi ведаеце вы, дарагiя чытачы, што сёння ў нас з вамi надзвычай прыемнае свята? У адрозненне ад Дня iнжынерных войскаў, яно датычыцца абсалютна ўсiх. 21 студзеня — некалькi гадоў таму гэта рашэнне афiцыйна зацверджана ЮНЕСКО — адзначаецца Сусветны, ён жа Мiжнародны, дзень абдымкаў! (Не блытаць з Мiжнародным днём прывiтанняў, якi прыпадае на 21 лiстапада, i Сусветным днём пацалункаў, якi па ўзгадненню з ААН больш за два дзесяцiгоддзi святкуецца 6 лiпеня).

Сённяшняе свята — адно з самых маладых i незвычайных. Дагэтуль немагчыма дакладна высветлiць аўтара iдэi асобнага «абдымальнага» дня ў годзе. Кампетэнтныя крынiцы сцвярджаюць, што вытокi Дня абдымкаў трэба шукаць у студэнцкiм асяроддзi еўрапейскай моладзi. Паводле своеасаблiвай легенды, менавiта 21 студзеня хлопцы i дзяўчаты абдымаюцца без усякiх iнтымных намёкаў, проста ад шчырасцi i шырынi душы.

Даследчыкi, са свайго боку, падводзяць пад традыцыю святкавання Сусветнага дня абдымкаў сур’ёзную, нават навуковую базу. Так, псiхолагi кажуць, што для таго, каб чалавек адчуваў сябе шчаслiвым, трэба нi многа нi мала — сем абдымкаў у дзень. Можна больш — здароўю дадатковы выплеск эндарфiну не пашкодзiць.

Наколькi важныя абдымкi, сведчыць наступная павучальная гiсторыя. У свой час iмператар Свяшчэннай Рымскай iмперыi Фрыдрых II Штаўфен (1194—1250) у перапынках памiж крыжовымi пахо-дамі здзейснiў досыць жорсткi эксперымент: групу немаўлят адабралi ў мацi i перадалi нянькам. Дзяцей дазвалялi кармiць i купаць, аднак нi ў якiм выпадку не браць на рукi, не лашчыць i нават не размаўляць. Фрыдрыху хацелася даведацца, на якой жа мове загавораць i як будуць сябе адчуваць дзецi, якiя не атрымалi бацькоўскага цяпла i нават не чулi гукаў чалавечай мовы. У вынiку — што б вы думалi? — усе немаўляты памерлi.

Iтальянскiя медыкi на чале з прафесарам Вiнчэнца Марыньяна абралi адваротны метад. На працягу 6 гадоў яны вывучалi эмацыянальны i фiзiчны стан 450 пажылых людзей i прыйшлi да фенаменальнай высновы. Людзi, якiя не шкадуюць для блiзкiх добрых слоў, пацалункаў, абдымкаў, могуць пражыць у тры разы даўжэй за тых, хто пастаянна стрымлiвае эмоцыi!

Спецыялiсты iнстытута тактыльных даследаванняў ЗША (у iх там ёсць i такi) сцвярджаюць, што прыемныя дотыкi да цела чалавека прыносяць неацэнную карысць: заспакойваюць, павышаюць iмунiтэт, стымулююць цэнтральную нервовую сiстэму. Пяшчотныя паглажваннi могуць знiзiць боль i непрыемныя адчуваннi пры хваробах, паскорыць выздараўленне i нават зрабiць чалавека больш прывабным.

Ды што там людзi! Нават мурашы, калi адзiн з iх сародзiчаў цяжка паранены, «рэанiмуюць» пацярпеўшага дотыкамi. Прабягаючы мiма параненага, мурашы па чарзе стараюцца дакрануцца да яго ножкамi цi вусiкамi, нiбыта даючы зразумець: «Гэй, сябра, ты нам патрэбны!».

Да слова, амерыканцы за час стасункаў датыкаюцца адзiн да аднаго 2—3 разы, еўрапейцы за гэты ж час паспяваюць абняцца разоў 100 i пры гэтым не ператварыць пяшчотныя абдымкi ва ўдушлiвыя. Самымi стрыманымi на праявы эмоцый традыцыйна лiчацца брытанцы, у якiх увогуле не прынята вiтаць сяброў абдымкамi. Беларусь, нагадваю — у цэнтры Еўропы. Зразумела, з каго трэба браць прыклад?..

Карацей, сёння абдымаюцца не толькi родныя i блiзкiя сябры, не толькi футбольныя каманды i iх фанаты, не толькi палiтыкi i зоркi шоу-бiзнэсу — усе без выключэння! Дакладна ведаю нават, што сваю порцыю душэўнага цяпла атрымаюць сёння самая «смачная» дзяўчына нашай рэдакцыi Аленачка Гiлеп i патэнцыяльная зорка баскетболу (на ўзроўнi Нясвiжа i ўсяго свету) Дзiма Бязмен. Праўда, у iх, акрамя Сусветнага дня абдымкаў, ёсць i iншая ўважлiвая прычына — дзень нараджэння. Астатнiм раю не забываць пра абдымкi не толькi сёння, але i ва ўсе астатнiя днi года! Абдымаю ўсiх завочна i з задавальненнем...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цi ведаеце вы, дарагiя чытачы, што сёння ў нас з вамi надзвычай прыемнае свята? У адрозненне ад Дня iнжынерных войскаў, яно датычыцца абсалютна ўсiх
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика