Багаты канфiскат
Iгар ГРЫШЫН
Правахоўнiкамi канфiскавана 9 881 сярэбраны ювелiрны выраб, якiя не маюць прабiрнага кляйма Беларусi.
Гэта багацце, кошт якога ацэньваецца на агульную суму ў 265,2 мiльёна рублёў, было знойдзена ў грузавым аўтамабiлi «Мерседэс». Машына была спынена паблiзу вёскi Арэхава, што ў Маларыцкiм раёне, i належыць яна непрацуючаму брастаўчанiну. Кампетэнтныя службы зараз праводзяць праверку, якая павiнна высветлiць паходжанне грузу, а таксама iншыя акалiчнасцi па гэтай справе. Iгар ГРЫШЫН. МАНЕТЫ «ЎСПЛЫЛI» Ў МIНСКУ Дакладней, 10 залатых манет Царскай Расii сталi прадметам незаконнай здзелкi, якую спынiлi супрацоўнiкi аддзела па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Партызанскага РУУС i аддзела Дэпартамента аховы. Затрымалi непрацуючых мужчыну i жанчыну ля аднаго з дамоў па вулiцы Ванеева: першы прадаў другой манеты агульнай вагой 77 грамаў за 1450 долараў ЗША. Аляксей ЦIТОЎ. У «ЖДАНОВIЧАХ» НЕВЯДОМЫЯ АБРАБАВАЛI «АБМЕННIК»... У чацвер а палове шостай вечара на тэрыторыi гандлёвага дома «Ждановiчы» двое невядомых учынiлi напад на абменны пункт валюты аднаго з банкаў: здабычай нахабнiкаў стала 12,7 мiльёна рублёў. 24-гадовая касiрка адкрыла акно «абменнiка» на стук: пад пагрозай прадмета, падобнага на пiсталет, аднаму з крымiнальнiкаў удалося пранiкнуць у памяшканне, дзе ён звязаў жанчыну скотчам i выкраў iнкасатарскую сумку з грашыма. Злачынца быў апрануты ў чорную пуховую куртку, чорныя джынсы, чорную шапку i чорны шарф, якi быў абматаны вакол галавы. Пасля трывожнага паведамлення аб здарэннi праваахоўнiкамi ўводзiлiся планы «Сiрэна» i «Перахват». Зараз супрацоўнiкi мiлiцыi працягваюць праводзiць комплекс аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Правахоўнiкамi канфiскавана 9 881 сярэбраны ювелiрны выраб, якiя не маюць прабiрнага кляйма Беларусi
|
|