21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Львоў справы iдуць як па маслу, а Дзевы павiнны верыць у свае сiлы...

25.08.2009 21:23 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Цвёрдае захоўванне маральных прынцыпаў пазбавiць ад неабходнасцi апраўдвацца. Старайцеся адэкватна ўспрымаць крытыку i прэтэнзii. Паляпшэнне адносiнаў у шлюбе надасць сiлы i энергii, каб праявiць свае лепшыя якасцi, раскрыць творчы патэнцыял, заняцца любiмай справай, спакойна вучыцца. Не без дапамогi ўплывовых асоб, рэкамендацый будзеце прасоўвацца ўверх па кар’ернай лесвiцы, лёгка вырашаць складаныя пытаннi. Iмунiтэт аслаблены.

ЦЯЛЕЦ. Адцягваць ад спраў будуць мiтуслiвасць i неабходнасць шмат зносiцца. Давядзецца адстойваць свае iнтарэсы i дакладна размяжоўваць сферы ўплыву з калегамi, партнёрамi. З цяжкасцю, але ўсё ж давядзецца пераканаць у чымсьцi амбiцыйнага i славалюбiвага чалавека. Камусьцi пашанцуе — просьба павялiчыць зарплату будзе задаволена. Вучобе дзяцей удзяляйце пiльную ўвагу. Абавязкова захоўвайце правiлы дарожнага руху, тэхнiку бяспекi ў быце i падчас заняткаў спортам.

БЛIЗНЯТЫ. Крытычнасць да сябе i да навакольных дасць магчымасць перагледзець свае пазiцыi, знайсцi новы падыход да справы i да людзей, улiчыць папярэднiя памылкi. Для поспехаў у рабоце i вучобе спатрэбiцца арганiзаванасць i творчы падыход. З задавальненнем над кiмсьцi возьмеце шэфства, больш часу ўдзелiце дзецям. У сямейных адносiнах — час пераходу на новую ступень развiцця. Магчыма змена месца жыхарства, рамонт, дарагiя пакупкi.

РАК. Вы поўныя аптымiзму i энтузiязму. З радасцю прыступiце да новых спраў, лёгка справiцеся са старымi. З гонарам вытрымаеце ўсе цяжкасцi, дасягаючы пастаўленых мэтаў. У гэты час асаблiва моцна станеце адчуваць нябачную дапамогу — усе вашы пытаннi не застануцца без адказу. Узмоцнiцца iнтуiцыя. Патаемныя думкi трымайце пры сабе. З блiзкiмi — поўнае ўзаемаразуменне, сяброўскiя зносiны, сумесныя забавы. Непрадбачаныя расходы не дадуць магчымасцi зрабiць запланаваныя назапашваннi, але гэта можна выправiць!

ЛЕЎ. Энергетычны патэнцыял узрастае, справы iдуць як па маслу. Крытыка можа зачапiць самалюбства, але паплечнiкi i аднадумцы могуць не губляць веру ў цябе. Будзеце плённа супрацоўнiчаць з людзьмi як па рабоце, так i ў прыватных абставiнах. Будуць збывацца жаданнi. Добры час для пакупак, афармлення бартэру i iнш. З задавальненнем будзеце чытаць, глядзець новыя фiльмы, цiкава праводзiць час з сябрамi. Добра ў гэты час заказваць малебны для блiзкiх людзей.

ДЗЕВА. Паспяхова вырашацца ўсе жыццёвыя непрыемнасцi. У быце праявiце фантазiю i густ, асаблiва калi пачынаеце рамонт цi надумалi абнавiць iнтэр’ер. Сацыяльныя кантакты ўмацуюцца дзякуючы сяброўскiм сувязям. Добры час для паездак, правядзення вольнага часу з дзецьмi. Абавязкова наведвайце iх трэнiроўкi, выступленнi — дзецям гэта вельмi важна. Пазiцыя «шэрай мышкi» не актуальная — вы павiнны больш верыць у свае сiлы i праяўляць творчы патэнцыял. Адносiны з партнёрам могуць быць няшчырымi. Не патрабуйце ад яго многага.

ШАЛI. Спрыяльны перыяд. Будуць расходы на аздараўленне, матэрыяльна дапаможаце бацькам, iншым сваякам. Магчымы рамантычныя адносiны з iншаземцам. На сваё акружэнне паўплываеце пазiтыўна: аўтарытэт i рэпутацыя дазволiць многiм расцi прафесiйна i духоўна. Але для вас гэта i цяжар адказнасцi — складана быць прыкладам для iншых. Сустрэча са старой знаёмай будзе радаснай i павучальнай. Трывалыя, амаль сваяцкiя сувязi складваюцца з сябрамi.

СКАРПIЁН. Могуць абвастрыцца супярэчнасцi ў калектыве, пад сумненне возьмеце некаторыя распараджэннi кiраўнiцтва, цi нейкiя дзеяннi калег выклiчуць не лепшыя пачуццi. Калi не ўпэўнены, што выйграеце «бой», то i пачынаць не варта, лепш перачакаць. У шлюбе новы вiток узаемаадносiнаў — iмкнiцеся да таго, каб вам было весела i цiкава разам. Бацькоў раз за разам давядзецца заклiкаць да парадку, аб чымсьцi iнфармаваць, псiхалагiчна падтрымлiваць, магчыма i стаць трацейскiм суддзёй у iх адносiнах.

СТРАЛЕЦ. Перагледзьце жыццёвыя каштоўнасцi i да многiх рэчаў пачнiце адносiцца iнакш. Галоўнае ў гэтым працэсе — духоўнае прасвятленне, душэўная раўнавага, яснасць свядомасцi. Вашы надзейныя памочнiкi пры любых абставiнах — аптымiзм i пачуццё гумару. Магчымы некаторыя праблемы са здароўем — асаблiва павiнны берагчы сябе цяжарныя жанчыны. З’явiцца перспектыва наконт жылля, рамонту, паўстане пытанне аб афармленнi крэдыту.

КАЗЯРОГ. На парадку дня адносiны ў сям’i: адначасова i спуску даваць нельга, але ў той жа час трэба змагацца з асабiстым раздражненнем, быць больш мiралюбiвым i цярплiвым чалавекам. На рабоце таксама перыяд перагляду адносiнаў, стратэгii i тактыкi вядзення спраў. Добрыя перадумовы для пасрэднiцтва, атрымання iнфармацыi, перадачы ведаў. Кантралюйце ўсе вялацякучыя справы — без вашых намаганняў нiчога не зрушыцца. Гэтыя днi — добры задзел на будучыню. Пацешце сябе новымi рэчамi.

ВАДАЛЕЙ. Дынамiчны i творчы перыяд — усё будзе атрымлiвацца. Кантакты з колькасных пяройдуць у якасныя, што i патрабуецца. Уяўленне не ведае межаў, розум адкрыты для новай iнфармацыi, а таму гэта спрыяльны час для навучання, пашырэння кругагляду. Больш прыслухоўвайцеся да меркавання iншых, дзялiцеся сваiмi думкамi, сумненнямi, перажываннямi. Хтосьцi з родных будзе мець да вас псiхалагiчныя цi матэрыяльныя прэтэнзii.

РЫБЫ. Будзьце больш уважлiвыя да блiзкiх, не адмахвайцеся ад iх перажыванняў, нават калi яны падаюцца вам поўным трызненнем. Гэты час дае магчымасць падумаць пра сваю будучыню, штосьцi змянiць у звыклым коле спраў, шукаць новыя iдэi развiцця. Вам таксама будзе што пераасэнсаваць у сваiм мiнулым. Няўмеранасць у ядзе можа прывесцi да залiшняй вагi, а максiмалiзм у ацэнцы iншых людзей проста недарэчны. Патаемнае трымайце пры сабе. Сцiпласць — вызначальная рыса духоўнага чалавека.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика