Спорт-тайм
БЕЛАРУСЫ МАЦНЕЙ ЗА ЛЕГIЯНЕРАЎ
Пакуль кiраўнiцтва расiйскай Прафесiйнай лiгi толькi вызначылася са спiсам iгракоў каманд «Усходу» i «Захаду» на матч «Усiх зорак», што пройдзе 22 студзеня, (сярод iх тры беларускiя легiянеры — Аляксей Калюжны, Алег Белкiн i Мiхаiл Грабоўскi), у нашай краiне ўжо адбылася гульня лядовых зорак Беларусi супраць зборнай легiянераў. Сустрэча праходзiла ў Брэсце i завяршылася на карысць нашых хакеiстаў — 7:6. Дарэчы, пераможцаў, зорную зборную, узначальваў трэнер сталiчнага «Юнацтва» Мiхаiл Захараў, а каманду легiянераў — трэнер мiнскага «Керамiна» Васiль Спiрыдонаў. МIРНЫ ПРАЦЯГВАЕ ГУЛЬНЮ Беларуска-шведскi дуэт Максiм Мiрны—Йонас Б’ёркман выйшаў у другi круг Адкрытага чэмпiяната Аўстралii. Каб засмуцiць нямецка-люксембургскую пару Мiхаэля Колмана i Жыля Мюллера — 7:5, 6:7, 7:6 — тэнiсiстам спатрэбiлася дзве з паловай гадзiны. Наступнымi сапернiкамi стануць швейцарац Iў Алегра i бельгiец Крыстоф Влiген. ГIРАВЫ РЭКОРД У Мiнску быў устаноўлены сусветны рэкорд па падняцці 24-кiлаграмовай гiры. Героем стаў Сяргей Мацкевiч: за гадзiну ён змог падняць снарад 1260 разоў, што ў суме склала 30 тон 240 кiлаграмаў. Папярэдняе дасягненне беларуса — 1225 пад’ёмаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль кiраўнiцтва расiйскай Прафесiйнай лiгi толькi вызначылася са спiсам iгракоў каманд «Усходу» i «Захаду» на матч «Усiх зорак»
|
|