Старшыня Чэрвеньскага райвыканкама Аляксандр ЛАПАТКА:«I Ў НАШАГА РАЁНА ЁСЦЬ ВЯЛIКI ПАТЭНЦЫЯЛ...» ЗАМЕСТ УСТУПУ Хто не быў у Чэрвенi 10—15 гадоў, той можа горад проста не пазнаць. Не-не, ён зусiм не пераўвасобiўся, не «стаў» i еўрапейскiм. Проста Чэрвень, як самы звычайны i сучасны раённы цэнтр, стаў самiм сабой: акуратным i дагледжаным, у многiм абноўленым, дабудаваным, «даведзеным да ладу», як зазначыў мне адзiн са старых знаёмых... Падчас камандзiровак па ранейшых адрасах для журналiста старыя знаёмыя — самае вялiкае шчасце, проста — знаходка! Цяжка гэта зразумець, аднак, думаецца, уявiць можна, у што пераўтвараецца сустрэча з колiшнiмi героямi (але цi бываюць для творчага чалавека героi «колiшнiя»: яны, хутчэй за ўсё, на ўсё жыццё!)... Успамiны, згадкi, споведзi, аповяды... Гэта, паверце, самая сапраўдная радасць: ад ужо зробленага, ад усведамлення таго, што i твая справа патрэбна людзям! Вось i на гэты раз на Чэрвеньшчыне адбылося некалькi такiх сустрэч. З людзьмi, якiя i тады, некалькi дзесяцiгоддзяў назад, i зараз сваёй працай i жыццём, верай i праўдай служылi i служаць сваёй малой Бацькаўшчыне — Iгуменшчыне... Яны дасягнулi — зусiм заслужана! — пэўных вышынь, таму i пакланiцца iм хочацца нiзка-нiзка... Свой сярод... сваiх ... Я прыкмецiў адразу: ён не любiць гучных слоў, абяцанняў, запэўнiванняў. Падумалася: цi не такое ўжо зараз «патрабаванне часу», як было модным гаварыць зусiм нядаўна... Не. Прыгледзеўся, прыслухаўся, пабыў побач i разам з iм не адну гадзiну i пераканаўся ў адным, самым, несумненна, галоўным: не ў нейкiх там «патаемных» рухах знешнiх паводзiнаў ўсё гэта, а ў характары, душы i маральных прынцыпах чалавека... З ДАСЬЕ «ЗВЯЗДЫ» Аляксандр Лапатка нарадзiўся ў 1946 годзе ў Асiповiцкiм раёне. Рос i выхоўваўся ў звычайнай сялянскай сям’i, што, як ён цвёрда перакананы сам, i зрабiла яго самiм сабой: цвёрдым у намерах, перакананым у рашэннях, якiя прымаў i прымае ў жыццi. У 1967-м звязаў свой лёс з Чэрвеньшчынай, i вось ужо амаль чатыры (!) дзесяцiгоддзi верай i праўдай служыць гэтай прыгожай i непараўнальнай старонцы. Пачынаў, як i большасць з нас, з радавых працаўнiкоў — рабочым саўгаса. Здольнага важака чэрвеньская моладзь запрыкмецiла i неўзабаве абрала Сашу сакратаром камсамольскай арганiзацыi. Натуральна (для таго часу), трэба было ўступаць у рады Камунiстычнай партыi, што Аляксандр Лапатка i зрабiў. У хуткiм часе ад камсамольскай «улады» вырас i да партыйнай: стаў сакратаром партыйнага камiтэта даволi вялiкай i моцнай на той час на Чэрвеньшчыне гаспадаркi — саўгаса «Раванiчы». Потым звыш 10 гадоў Аляксандр Лапатка ўзначальваў саўгас «Краснадарскi». Два гады працаваў старшынёй раённага камiтэта народнага кантролю, а ў 1990-м стаў начальнiкам упраўлення сельскай гаспадаркi i харчавання Чэрвеньскага райвыканкама. У 1998 годзе быў прызначаны старшынёй раённага выканаўчага камiтэта. Такi багаты i разнастайны жыццёвы i працоўны шлях i дазволiў Аляксандру Iларыёнавiчу выпрацаваць, на ўласным вопыце i практыцы праверыць i замацаваць свае, уласныя канцэпцыi i падыходы да розных сiтуацый i калiзiй, iншым разам — самых нечаканых i непрадбачаных. Гэта якраз i ёсць той шчаслiвы выпадак, калi ў адной асобе так удала дапаўняюцца i пераплятаюцца вопыт i практыка работы з людзьмi з жыццёвай мудрасцю, прыродным талентам арганiзатара i кiраўнiка. А гэта, пагадзiцеся, дадзена сёння далёка не кожнаму... Няма на Чэрвеньшчыне куточка, дзе б Аляксандр Лапатка не быў, не спыняўся, не гутарыў з мясцовымi працаўнiкамi, не любаваўся б тамтэйшымi краявiдамi... Яго наогул цяжка, практычна немагчыма заспець у кабiнеце: кожны дзень ён з людзьмi i сярод людзей. — Прывык да такога распарадку сам, прызвычаiлiся ўжо да маiх метадаў працы i падначаленыя, — гаворыць Аляксандр Iларыёнавiч. — Ды i ўвогуле там, непасрэдна на рабочых месцах, намнога прасцей вырашаць самыя розныя няўвязкi, пытаннi цi праблемы, якiя хвалююць i непакояць людзей у штодзённай практычнай рабоце... Ён не тое што не давярае падначаленым, а, хутчэй за ўсё, наадварот — кожны дзень i кожную гадзiну хоча быць побач з iмi, каб пры неабходнасцi дапамагчы iм, паспрыяць, параiць: дзе i якiм чынам шукаць выйсце з той цi iншай канкрэтнай жыццёвай сiтуацыi. I не толькi ранняй вясной цi ўвосень, калi, як вядома, у вёсцы работ не тое што восем, а намнога больш, але i зараз — зiмовым часам, калi, здавалася б, таму ж вяскоўцу можна хоць бы крыху адпачыць, паслабiць напружанне працоўнага рытму, перавесцi дыханне... Аляксандр Лапатка разважае далей: — Разумееце, у вёсцы зараз адбываюцца такiя вытворчыя i сацыяльныя працэсы i пераўтварэннi, якiя калi i дазваляюць жыхарам, як вы кажаце, паслабiць напружанне, дык зусiм на непрацяглы адрэзак часу... Нi на момант не спыняецца жыццядзейнасць жывёлагадоўчага канвеера, рамантуецца сельскагаспадарчая тэхнiка i iнвентар, у разгары вучоба кадраў. Так што зацiшша на вёсцы зараз, так бы мовiць, чыста ўмоўнае... А каб пераканаць нас у гэтым, Аляксандр Iларыёнавiч прапанаваў наведаць адну з гаспадарак Чэрвеньскага раёна... Упэўнены поступ «Натальеўска» Гэта гаспадарка — прыгарадная, да яе — рукой падаць. А поўная назва яе — рэспублiканскае унiтарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Эксперыментальная база «Натальеўск». Заўважыўшы наша пэўнае здзiўленне назвай гаспадаркi, Аляксандр Лапатка, не выпускаючы з рук руль аўтамабiля, паспяшаўся патлумачыць: — Назва насамрэч некалькi незвычайная. Але не для нас... Пабываўшы ў ёй, вы таксама пераканаецеся: называцца прадпрыемствам, што больш характэрна для прамысловай вытворчасцi, «Натальеўск» мае поўнае права... Але для пачатку нас, скажам так, больш уразiла некалькi iншая акалiчнасць: шматпрофiльную i вялiзную, па-новаму рэфармаваную гаспадарку, узначальвае ...жанчына: як потым пераканалiся мы, такая ж, як i раённы «вертыкальшчык», сур’ёзная i з глыбокiмi тэарэтычнымi i практычнымi ведамi, удумлiвая i памяркоўная гаспадыня — дырэктар Алена Эдуардаўна Махнач. Алена — не з тутэйшых, хоць таксама прыкiпела да Чэрвеньшчыны-Iгуменшчыны душой i сэрцам. Нарадзiлася i вырасла на Талачыншчыне, а вось iсцi нялёгкiм жыццёвым шляхам лёс наканаваў тут. У 1988-м Алена пачала працаваць у «Натальеўску» галоўным аграномам. Тады, дарэчы, гаспадарку ўзначальваў Валерый Грыбанаў — здольны i ўмелы арганiзатар, якi, уласна кажучы, i пачаў перабудову сельскагаспадарчай вытворчасцi гаспадаркi адпаведна новым падыходам i запатрабаванням. Набыткi i арганiзатарскiя здольнасцi Валерыя Iванавiча ацанiлi i адзначылi: неўзабаве яму даручылi ўзначалiць Любанскi раённы выканаўчы камiтэт. Хутчэй за ўсё, па яго рэкамендацыi (i, безумоўна ж, пры гарачай падтрымцы Чэрвеньскага райвыканкама) заняць пасаду кiраўнiка эксперыментальнай базы i прапанавалi Алене Махнач. — За працай i дзеяннямi Алены Эдуардаўны ўсе мы сочым з вялiкай радасцю i задавальненнем, — не ўтойвае Аляксандр Лапатка. — Яна не толькi высокаквалiфiкаваны спецыялiст i практык, але i прыемная, добразычлiвая, абаяльная i камунiкабельная жанчына. Трэба бачыць, як уважлiва i ветлiва, i, разам з тым, — грунтоўна i патрабавальна ставiцца яна да падначаленых. Яе разумеюць, а, значыць, i падтрымлiваюць не толькi тыя, хто насамрэч разумее i падтрымлiвае, але i тыя, хто не супраць iншым разам i пафiлонiць, як кажуць у народзе, «паваляць дурня»... Але i такiя ведаюць: Алену Эдуардаўну не правядзеш, яна ўсё бачыць i разумее... Таму i парадак у гаспадарцы належны, а высокая выканаўчая i тэхналагiчная дысцыплiна пануюць лiтаральна на кожным рабочым месцы. З прыходам у кiраўнiчае крэсла Алены Махнач «Натальеўск», што называецца, пакрочыў далей, дасягнуў новых, большых чым раней, набыткаў. I тут, вядома ж, без лiчбаў не абысцiся... Асноўны накiрунак сельскагаспадарчай дзейнасцi базы — малочная жывёлагадоўля: яна дае ў касу гаспадаркi амаль палову прыбытку. У 2005 годзе тут атрымана 3486 тон прадукцыi. Надой на кожную карову склаў 4836 кiлаграмаў — паказчык, якiм можна (i трэба!) ганарыцца! У гэтыя днi ў гаспадарцы атрымлiваюць звыш 13 кiлаграмаў малака ад каровы. Аднак ужо ў канцы студзеня — пачатку лютага паказчык iмклiва пойдзе ўверх: пачалiся масавыя ацёлы кароў. Гордасць эксперыментальнай базы — малочнатаварны комплекс. Гэта — без перабольшання! — самая сучасная фабрыка па вытворчасцi малака. 4 гады вялася рэканструкцыя комплексу, у яго аснашчэнне i пераабсталяванне ўкладзена нi многа нi мала — каля 2 мiльярдаў рублёў. — Тэхналогiя працэсу, умовы працы жывёлаводаў i ўтрымання жывёлы тут, як бачыце, проста выдатныя, — гаворыць Алена Махнач. — Хоць перабудову, вобразна кажучы, давялося весцi на маршы. Затое i вынiк будзе: выручка ад дзейнасцi комплексу складзе звыш 2 мiльярдаў рублёў у год. Анатоль МЯСНIКОЎ. Чэрвеньскi раён. (Заканчэнне будзе). Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«I Ў НАШАГА РАЁНА ЁСЦЬ ВЯЛIКI ПАТЭНЦЫЯЛ...»
|
|