Уладзiмiр КАРДУБА: «У моцныя маразы спажыванне прыроднага газу было значна меншым»
Сяргей КУРКАЧ
Як адзначыў на пасяджэннi «круглага стала» ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы галоўны спецыялiст Беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белэнерга» Уладзiмiр Кардуба, зiмой, пасля iстотнага пахаладання ў Расii (нiжэй за мiнус 15 градусаў) i на тэрыторыi краiн Заходняй Еўропы, цiск газу ў трубе на патрэбы Беларусi робiцца меншым.
У гэтыя днi значна павялiчваюцца аб’ёмы паставак прыроднага газу менавiта за межы нашай краiны. Гэта прыводзiць да пэўных абмежаванняў па спажыванню газу ўнутры рэспублiкi. У сiстэме канцэрна «Белэнерга» ў апошнiя 5 дзён моцных маразоў пастаўкi расiйскага прыроднага газу зменшылiся прыкладна на 13 мiльёнаў кубiчных метраў у суткi. Аднак канцэрн загадзя падрыхтаваўся да такой сiтуацыi i назапасiў у выглядзе альтэрнатыўнага вiду палiва на пачатак кастрычнiка 400 тысяч тон мазуту. Гэтага рэзерву нам хопiць, каб бесперабойна падтрымлiваць цяпло ў сiстэме «Белэнерга» даволi працяглы час. Да пахаладанняў канцэрн спажываў у працоўным парадку каля 43 мiльёнаў «кубоў» газу ў суткi. У моцныя халады энергасiстэма нашай краiны спальвае больш мазуту, тона якога каштуе зараз 170 долараў. Энергетыкi закупляюць мазут летам, калi ён каштуе значна менш. Разам з тым масавае спажыванне мазуту замест газу для сiстэмы «Белэнерга» робiцца ў 2-3 разы даражэйшым. Аднак тарыфы для насельнiцтва ў сувязi з гэтым павялiчвацца не будуць.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як адзначыў на пасяджэннi «круглага стала» ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы галоўны спецыялiст Беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белэнерга» |
|