Абменны пункт «бралi» юнакi...
Iгар ГРЫШЫН
Беларускiм праваахоўнiкам спатрэбiлiся толькi суткi, каб затрымаць злачынцаў, якiя абрабавалi «абменнiк» на тэрыторыi гандлёвага дома «Ждановiчы».
Як ужо паведамляла «Звязда», узброеныя налётчыкi змаглi звязаць касiра абменнага пункта i завалодаць iнкасатарскай сумкай з 12,7 мiльёна рублёў, пасля чаго знiклi. Супрацоўнiкi мiлiцыi прынялi адпаведныя меры, каб затрымаць крымiнальнiкаў. У прыватнасцi, як паведамiў начальнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Алег Слепчанка, былi блакiраваны выезды з горада i iншыя шляхi адыходу злачынцаў... У ходзе аператыўна-пошукавых мерапрыемстваў быў устаноўлены магчымы падазраваемы ў нападзе на «абменнiк», а таксама аўтамашыны, на якiх ён мог рухацца. У Мiнску i Мiнскай вобласцi былi ўведзены спецаперацыi па затрыманню аўтамашын «Лянча-Дэдра» i «Мазда-626», правяралiся шматлiкiя сувязi мяркуемага злачынцы... I намаганнi аператыўнiкаў прынеслi плён: супрацоўнiкамі крымiнальнага вышуку Цэнтральнага РУУС, ГУУС, МУС, а таксама галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю i карупцыяй МУС сумесна з калегамi па гораду Мiнску i Мiнскай вобласцi было ўстаноўлена, што абрабаванне ўчынiлi двое 19-гадовых жыхароў Мiнскага раёна, а таксама 18-гадовы жыхар сталiцы. Усе яны затрыманы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiм праваахоўнiкам спатрэбiлiся толькi суткi, каб затрымаць злачынцаў, якiя абрабавалi «абменнiк» на тэрыторыi гандлёвага дома «Ждановiчы»
|
|