21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «альтэрнатывы адзiнству няма»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка задаволены гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтвам Беларусi i Расii. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы на сустрэчы з прэзiдэнтам Расii Уладзiмiрам Пуцiным, у супастаўных умовах тавараабарот памiж дзвюма краiнамi па вынiках 2005 года павялiчыўся.




«Гэта нас радуе. У нашых прадпрыемстваў з’явiлiся i новыя рынкi. Эканомiка пачала працаваць», — адзначыў беларускi лiдар.

Аляксандр Лукашэнка лiчыць важным той факт, што цяперашняя сустрэча прэзiдэнтаў дзвюх краiн праходзiць у такiм гiстарычным месцы, як Санкт-Пецярбург. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, дух гэтага гiстарычнага месца нагадвае аб неабходнасцi далейшага ўмацавання беларуска-расiйскага саюза.

«Сiмвалiчна таксама тое, што мы будзем працаваць тут, дзе заўтра пройдзе пасяджэнне Мiждзяржсавета ЕўрАзЭС. Думаю, што гэта будзе добрая прэлюдыя да заўтрашняй нарады», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка перакананы, што Беларусь i Расiя 10 гадоў таму зрабiлi правiльны выбар на карысць яднання. «Цяпер вiдавочна, што альтэрнатывы нашаму адзiнству няма. Толькi разам мы можам даць наступным пакаленням беларусаў i расiян упэўненасць у заўтрашнiм днi», — заявiў прэзiдэнт Беларусi, адкрываючы ўчора ў Санкт-Пецярбургу пасяджэнне Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што гэты год — асаблiвы для беларуска-расiйскай iнтэграцыi. 2 красавiка споўнiцца 10 гадоў з дня падпiсання Дагавора аб утварэннi Супольнiцтва Беларусi i Расii. Падводзячы вынiкi дасягнутага за мiнулыя гады, беларускi лiдар выказаў упэўненасць, што зроблена нямала для таго, каб надаць неабарачальны характар iнтэграцыйным працэсам памiж дзвюма дзяржавамi.

Прэзiдэнт Расii Уладзiмiр Пуцiн высока ацэньвае вынiкi эканамiчнага развiцця Беларусi за мiнулы год. Такую думку кiраўнiк расiйскай дзяржавы выказаў учора на перагаворах з прэзiдэнтам Беларусi Аляксандрам Лукашэнкам. «Я хацеў бы павiншаваць Вас з вынiкамi развiцця эканомiкi Беларусi за 2005 год: 9 з лiшкам працэнтаў росту ВУП пры менш як 8 працэнтах iнфляцыi — гэта вельмi добрыя паказчыкi з пункту гледжання ўмацавання сацыяльна-эканамiчнай сiтуацыi», — заявiў Уладзiмiр Пуцiн, вiтаючы Аляксандра Лукашэнку на сустрэчы ў Канстанцiнаўскiм палацы.

Прэзiдэнт Беларусi падзякаваў расiйскаму калегу за выказаную ацэнку. «Мы старалiся добра завяршыць апошнi год мiнулай пяцiгодкi. Сапраўды, мы нядрэнна яго завяршылi.

Прэзiдэнт Беларусi падзякаваў Уладзiмiру Пуцiну за падтрымку, што аказваецца Беларусi ў цяперашняй сiтуацыi. Аляксандр Лукашэнка асаблiва адзначыў важнасць таго, што ўпершыню бюджэт Саюзнай дзяржавы будзе прыняты ў пачатку года.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i БЕЛТА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка задаволены гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтвам Беларусi i Расii. Як падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы на сустрэчы з прэзiдэнтам Расii
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика