Шэрагi «трэцяга сектара»
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Статыстыка За мiнулы год у нашай краiне Мiнюстам было зарэгiстравана 61 грамадскае аб’яднанне, у тым лiку 3 мiжнародныя, 13 — рэспублiканскiх, 3 — абласныя, 36 — раённых i 6 — мясцовых.Пра гэта падчас прэс-канферэнцыi паведамiў мiнiстр юстыцыi Беларусi Вiктар Галаванаў. Па звестках кiраўнiка Мiн-юста, iстотна папоўнiлiся шэрагi структурных падраздзяленняў ужо iснуючых арганiзацый «трэцяга сектара». У прыватнасцi, летась з’явiлiся 662 новыя структуры прафсаюзаў, 1750 арганiзацый iншых грамадскiх аб’яднанняў i 55 партыйных ячэек. На сённяшнi дзень у Беларусi дзейнiчаюць 996 арганiзацыйных структур партый i 21 996 прафсаюзных ячэек i больш за 10 046 «адгалiнаванняў» iншых грамадскiх аб’яднанняў. Найбольшую колькасць партячэек маюць: Кампартыя Беларусi — 292, Партыя камунiстаў беларуская — 202, Аб’яднаная грамадзянская партыя — 109, Лiберальна-дэмакратычная партыя — 79, Аграрная партыя — 76. Самая разгалiнаваная сетка палiтычных партый — на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi, дзе зарэгiстравана 180 структур. Гэта на 5 больш, чым у Мiнскай вобласцi i на 18 больш, чым у сталiцы. Не абышлося i без страт у шэрагах «трэцяга сектара». Па прапановах Мiнюста судамi былi прыняты рашэннi аб лiквiдацыi 68 грамадскiх аб’яднанняў, у тым лiку 17 — рэспублiканскiх i 51 — мясцовага. Яшчэ 43 грамадскiя аб’яднаннi спынiлi iснаванне добраахвотна: прынялi рашэннi аб самалiквiдацыi. Усяго зараз у нашай краiне зарэгiстравана 17 палiтычных партый, 41 прафсаюз i 2247 грамадскiх аб’яднанняў, сярод якiх 493 фiзкультурна-спартыўных арганiзацыi, 360 дабрачынныя, 313 культурна-асветнiцкiх.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За мiнулы год у нашай краiне Мiнюстам было зарэгiстравана 61 грамадскае аб’яднанне, у тым лiку 3 мiжнародныя, 13 — рэспублiканскiх, 3 — абласныя, 36 —
|
|