Малако – малаком, а дапамогi застаюцца
Святлана БАРЫСЕНКА
Вяртанне да тэмы У артыкуле «Падлiчылi — праслязiлiся» за 22 чэрвеня 2005 года «Звязда» пiсала аб тым, як у Якаўлевiцкiм сельскiм Савеце Аршанскага раёна вялi прыём жыхароў начальнiк абласнога ўпраўлення па працы i сацыяльнай абароне Мiхаiл Ляшчынскi i намеснiк старшынi Аршанскага райвыканкама Уладзiмiр Хуцкi. Да iх звярнулася Рыма Шармiлева ад iмя сем’яў, якiя маюць дзяцей i атрымлiваюць дзяржаўную дапамогу. Яна выкаказала прапанову: на дзяржаўным узроўнi адмянiць практыку залiчэння ў даход сям’i прыбытку ад малака i мяса са свайго падвор’я. Бо ў вынiку такога залiчэння многiя сем’i з нiзкiм даходам не атрымлiваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей.Паводле слоў намеснiка начальнiка галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь Таццяны Шэметавец, ужо ўнесены змяненнi ў Iнструкцыю аб парадку вылiчэння сукупнага даходу падчас прызначэння дапамог на дзяцей. — З 1 студзеня гэтага года мы адмянiлi дзеянне пункта гэтай iнструкцыi, якi прадугледжвае падчас налiчэння дзяржаўных дапамог улiк у даходах сям’i грошай, атрыманых ад прыватнай гаспадаркi, — тлумачыць Таццяна Васiльеўна. — Гэта мае дачыненне, зразумела, у першую чаргу да вясковых сем’яў. Само рашэнне было абумоўлена i незадаволенасцю вяскоўцаў, i запытамi дэпутатаў, i, нарэшце, гэта цалкам адпавядае праграме «Адраджэнне вёскi». Адмянiлi дзеянне гэтага пункта яшчэ i таму, што ў нас адсутнiчае дакладная методыка ўлiку даходу ад прыватнай гаспадаркi, — тут былi пэўныя цяжкасцi. Мы вырашылi ў рэшце рэшт паставiць у роўныя ўмовы i гарадскiя, i вясковыя сем’i. Тым больш, найчасцей атрыманае з уласных падвор’яў iдзе не столькi на продаж, колькi на задавальненне ўласных патрэб. Магчыма, крыху iншая сiтуацыя назiраецца ў Брэсцкай вобласцi, тым жа Столiнскiм раёне, аднак усё ж такi вырашана паставiць усiх у роўныя ўмовы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У артыкуле «Падлiчылi — праслязiлiся» за 22 чэрвеня 2005 года «Звязда» пiсала аб тым, як у Якаўлевiцкiм сельскiм Савеце Аршанскага раёна вялi прыём жы
|
|