Няхай будзе вада
Настасся ЦЕЛЕШАВА
Адказ на артыкул «Без вады», якi быў надрукаваны ў «Звяздзе» 21 снежня, прыйшоў з фермерскай гаспадаркi «Нiва+». Гаворка ў крытычным матэрыяле iшла пра сiтуацыю ў вёсцы Аюцавiчы Карэлiцкага раёна, на адной з вулiц якой некалькi гадоў таму знiкла вада. Дапамагчы жыхарам населенага пункта ўзялася «Нiва+», што i не дзiўна — менавiта на яе балансе знаходзiцца водаправод.
Кiраўнiк гаспадаркi Павел Лупсякоў паведамiў, што камунiкацыi былi ўсталяваныя ў 1992 годзе намаганнямi «Нiва+». Аднак сёння iх эксплуатацыя немагчымая па прычыне карозii труб. Будаўнiцтва ж новага водаправода ўскладняецца тым, што на вулiцы больш як дзесяць гадоў таму была зроблена тэлефанiзацыя, пасля — пракладзены газаправод i ў рэшце рэшт — асфальт. У сувязi з гэтым земляныя работы (для iх правядзеня гаспадарцы неабходна лiцэнзiя) павiнны весцiся ўручную, а гэта патрабуе дадатковых грошай. I тым не менш 5 студзеня быў праведзены сумесны сход з жыхарамi вулiцы, прадстаўнiкамi «Нiва+», Карэлiцкага райвыканкама, Мiрскага пасялковага Савета. На iм i было вырашана стварыць спажывецкае таварыства, старшыня якога ўжо выбраны, ён будзе кiраваць работамi па ўсталяванню водаправода. Прадстаўнiкi ўладных структур паабяцалi садзейнiчанне i дапамогу, а таксама запэўнiлi — вада будзе. Адзiнае, у лiсце так i не было сказана калi...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адказ на артыкул «Без вады», якi быў надрукаваны ў «Звяздзе» 21 снежня, прыйшоў з фермерскай гаспадаркi «Нiва+»
|
|