21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Каб супалi i снег, i зоры

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iрына ПРЫМАК

Алiмпiяда-2006

Учора ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася апошняя сустрэча журналiстаў з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства спорту i турызму РБ i Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта краiны. Гэта адбылося напярэдаднi галоўнага старту чатырохгоддзя — Алiмпiяды ў Турыне. Дакладна сказаць, якой вартасцi будуць у нас медалi i колькi iх будзе, пакуль праблематычна, затое некаторыя асаблiвасцi XX зiмовых Алiмпiйскiх гульняў ужо вядомыя.

ЛIЧБЫ

На Гульнях у iтальянскiм Турыне будзе разыграна 84 камплекты ўзнагарод памiж 87 нацыянальнымi алiмпiйскiмi зборнымi. Усяго ж у зiмовых спаборнiцтвах возьмуць удзел тры тысячы спартсменаў, сярод якiх трыццаць беларусаў. У саставе дэлегацыi нашай рэспублiкi — 21 трэнер, у тым лiку змазчыкi, чатыры ўрачы, тры масажысты, псiхолаг (у асноўным будзе працаваць з бiятланiстамi) i повар. Колькасць суддзяў — 650 чалавек. Сачыць за спартыўнымi падзеямi будуць дзесяць тысяч журналiстаў (сярод iх пятнаццаць прадстаўнiкоў Белтэлерадыёкампанii i сем — друкаваных СМI) i, прынамсi, паўтары тысячы беларускiх гледачоў. Iнвентар беларусаў даставяць на трох мiкрааўтобусах, што былi набыты спецыяльна для гэтай мэты.

СПАБОРНIЦТВЫ

Беларусы будуць спаборнiчаць у сямi вiдах спорту. Гэта: бiятлон, фрыстайл, лыжныя гонкi, скачкi на лыжах з трамплiна, фiгурнае катанне, шорт-трэк, скорасны бег на каньках.

МЕДАЛI

Асноўнай канцэпцыяй дызайну ўзнагарод XX зiмовых Алiмпiйскiх гульняў стаў сiмвал Iталii — плошчы краiны (медалi нагадваюць iх сваiм выглядам). Асаблiвасць медалёў — дзiркi, бы ў абаранкаў. Дарэчы, уладальнiкi «золата» атрымаюць прызавыя ў памеры 60.000 долараў ЗША, 30.000 дастануцца сярэбраным прызёрам, 20.000 — бронзавым.

ЗАДАЧЫ

Паводле слоў мiнiстра спорту i турызму РБ Аляксандра Грыгарава, у прадстаўнiкоў кожнага вiду спорту свае задачы, якiя залежаць ад магчымасцяў атлетаў, iх вопыту, узросту, добрага самаадчування ў момант старту, удачы. Дзеля гэтага павiнны супасцi, як было адзначана, i снег, i зоры. У бiятлоне мы спадзяёмся на поспехi мужчынскай i жаночай эстафет (на адным з этапаў Кубка свету-2006 яны здабылi «бронзу»). Таксама верым у Алену Зубрылаву ў iндывiдуальных гонках. Задачай лыжнiка Сяргея Далiдовiча стане пападанне ў васьмёрку мацнейшых. Скакунам на лыжах з трамплiна дастаткова спачатку прайсцi квалiфiкацыю, а потым трапiць у трыццатку. Такую мiнi-праграму можна растлумачыць не адсутнасцю амбiцый, а невялiкiм вопытам i ўзростам: 18-гадовы Пётр Чаадаеў, дарэчы, самы малады алiмпiец у зборнай. Не плануецца здабыць медалёў у фiгурным катаннi i шорт-трэку, дзе выступяць Сяргей Давыдаў i Юлiя Елсакова. Што чакаць у канькабежным спорце, вялiкае пытанне: допiнгавая справа галоўнай надзеi на медалёвы ўлоў Анжалiкi Кацюгi закрыецца толькi 31 студзеня. Калi дадуць дабро, прадстаўнiкi беларускага спорту будуць прасiць IСУ, каб Кацюга змагла праявiць сябе на «пяцiсотцы» (у Анжалiкi ёсць лiцэнзiя на «тысячы»). У прызёрах могуць апынуцца фрыстайлiсты Ала Цупер, Аляксей Грышын i Дзмiтрый Дашчынскi.

МIНУСЫ

На Алiмпiяду можа не паехаць галоўны трэнер нашых лыжнiкаў Iван Лiстапад: зараз ён знаходзiцца ў бальнiцы з дыягназам гiпертанiчны крыз. Хвароба ўзнiкла з-за перагрузкi Iвана Вiктаравiча: ён не толькi кiраваў сваiмi падначаленымi, але i рыхтаваў спортiнвентар. Удзел у Гульнях хутчэй за ўсё не возьме бронзавы прызёр Алiмпiяды-1998 у Нагана Аляксей Айдараў. Афiцыйная прычына — дрэнны псiхалагiчны стан бiятланiста.

СТАРТ

Першымi на Алiмпiяду прыбудуць бiятланiсты. Лiчыць сябе паўнапраўнымi ўдзельнiкамi Гульняў беларусы змогуць 9 лютага, калi ў 11 гадзiн уздымецца сцяг нашай краiны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася апошняя сустрэча журналiстаў з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства спорту i турызму РБ i Нацыянальнага алiмпiйскага
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика