21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Крэдыт даверу для законапаслухмяных, велiзарныя штрафныя санкцыi — для парушальнiкаў прыродаахоўна

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

З пачатку года i арандатары вадаёмаў, i рыбаловы-аматары падпарадкоўваюцца новым правiлам «гульнi»

Для забеспячэння належнай аховы i рацыянальнага выкарыстання аб’ектаў жывёльнага свету, а таксама павышэння адказнасцi за захаванне прыродаахоўнага заканадаўства, кiраўнiком дзяржавы 8 снежня 2005 года быў падпiсаны Указ № 581 «Аб узмацненнi адказнасцi за парушэнне правiлаў вядзення рыбалоўнай i паляўнiчай гаспадаркi, рыбалоўства i палявання», якi ўступiў у сiлу з 1 студзеня 2006 года. Указам № 580 былi зацверджаны новыя Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства як для юрыдычных, так i фiзiчных асоб. Яны былi апублiкаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў 21 снежня 2005 года, аднак для тых, хто павiнен ведаць i непасрэдна выконваць новыя правiлы «гульнi» — ад арандатараў вадаёмаў да рыбаловаў-аматараў, — яны яшчэ не выдавалiся. Таму ў нашых чытачоў ёсць магчымасць даведацца са старонак газеты пра асноўныя змяненнi ў заканадаўстве ў сферы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства. Дапаможа нам у гэтым даўнi госць «Звязды» — начальнiк аддзела кантролю за рыбалоўствам Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Тамара БОРСУК.

Забягаючы наперад, хацелася б адзначыць, што Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства сапраўды ўтрымлiваюць шмат новага i цiкавага, iншай стала i адказнасць за iх парушэнне. Так, у выпадку парушэння прыродаахоўнага заканадаўства для фiзiчных i юрыдычных асоб прадугледжаны велiзарныя штрафы. З iншага боку звычайны законапаслухмяны рыбалоў-аматар больш не разглядаецца як патэнцыяльны браканьер, калi дазволiце такую аналогiю. Але аб усiм па парадку...

Лiцэнзiю атрымае толькi юрыдычная асоба

У сувязi з увядзеннем новых Правiлаў з 1 студзеня 2006 года правам вядзення рыбалоўнай гаспадаркi могуць валодаць толькi юрыдычныя асобы. Iндывiдуальныя прадпрымальнiкi такога права больш не маюць. Тыя з iх, хто займаўся прамысловым рыбалоўствам цi арганiзацыяй платнай аматарскай лоўлi, могуць прадоўжыць гэтую дзейнасць да 1 лiпеня 2006 года.

Што яшчэ новага? З 1 студзеня, згодна з Правiламi, арганiзацыя платнай аматарскай лоўлi — гэта лiцэнзуемы вiд дзейнасцi. Да гэтага, як мы калiсьцi падрабязна пiсалi, яна ажыццяўлялася на ўмовах дагавора арэнды. 8 снежня 2005 года Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь быў падпiсаны Дэкрэт № 16, якiм устаноўлена, што лiцэнзiя будзе называцца «Вядзенне рыбалоўнай гаспадаркi», куды будуць уваходзiць два вiды: прамысловае рыбалоўства i арганiзацыя платнай аматарскай лоўлi. Гэта азначае, што пры выдачы лiцэнзii ў асаблiвых умовах будзе запiсана: або адзiн вiд дзейнасцi, або другi, або абодва разам. Лiцэнзiя пры гэтым будзе адна.

— Тамара Анатольеўна, чым было выклiкана гэта новаўвядзенне? I якi лёс чакае тых iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, каму засталося працаваць па ранейшых правiлах менш за паўгода? Хто цяпер будзе выдаваць лiцэнзii на права вядзення рыбалоўнай гаспадаркi юрыдычным асобам?

— Тыя iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя працуюць зараз i пажадаюць i надалей займацца гэтым вiдам дзейнасцi, павiнны да 1 лiпеня 2006 года ўтварыць або фермерскую сялянскую гаспадарку, або прыватнае унiтарнае прадпрыемства, або любую iншую форму юрыдычнай асобы. Звязана гэта, як вы кажаце, новаўвядзенне з тым, што, згодна з цяперашнiм заканадаўствам, iндывiдуальнаму прадпрымальнiку дазваляецца мець плюс трох работнiкаў. А маючы вялiкую гаспадарку, цi можа ён абысцiся на законных падставах такой колькасцю наёмных работнiкаў? У такiх выпадках i пачынаюць узнiкаць рознага кшталту злоўжываннi. Напрыклад, пры арганiзацыi промыслу вялiкi невад тры чалавекi проста фiзiчна не ў стане абслугоўваць, патрэбна большая колькасць работнiкаў. Выходзiць, што iндывiдуальны прадпрымальнiк узяў гаспадарку ў арэнду, а фактычна весцi яе не можа. Таму тыя з iх, хто вырашыць прадоўжыць сваю дзейнасць i надалей, павiнны да 1 лiпеня 2006 года стаць юрыдычнымi асобамi i атрымаць ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку лiцэнзiю на права вядзення рыбалоўнай гаспадаркi. Старыя лiцэнзii, нагадаю, сапраўдныя таксама да 1 лiпеня 2006 года, г.зн., што тыя ж юрыдычныя асобы, якiя таксама збiраюцца прадоўжыць сваю дзейнасць, павiнны да вышэйазначанай даты атрымаць новыя лiцэнзii.

Выдачу лiцэнзiй на права вядзення рыбалоўнай гаспадаркi з 1 студзеня 2006 года ажыццяўляе Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання, а дакладней, яго дэпартамент па мелiярацыi i воднай гаспадарцы. Дагэтуль, як вы ведаеце, лiцэнзii выдавала наша Дзяржаўная iнспекцыя аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь. Цяпер нашы спецыялiсты будуць толькi ўзгадняць гэты працэс з Мiнсельгасхарчам.

— Тэрмiн, на якi будзе выдавацца лiцэнзiя, застанецца ранейшым? Цi тут таксама будуць новаўвядзеннi?

— Так, гэты тэрмiн падоўжаны ўдвая — з 5 да 10 гадоў. Тэрмiн дзеяння лiцэнзii па заяве лiцэнзiята можа быць падоўжаны яшчэ на 10 гадоў. Гэта звязана з тымi выдаткамi фiнансавых сродкаў i часу, якiя патрабуюцца на работы па добраўпарадкаванню i зарыбленнi вадаёмаў.

Замах на здабычу — таксама парушэнне

Як паказала ранейшая практыка, у выпадку разгляду спраў аб браканьерстве ў судах нярэдка ўзнiкалi сiтуацыi, калi недасканаласць нарматыўна-прававой базы дазваляла парушальнiкам прыродаахоўнага заканадаўства заяўляць: мы нiчога процiзаконнага не зрабiлi, гэта нiдзе не прапiсана. Таму ў новых Правiлах вядзення рыбалоўнай гаспадаркi ўведзена шмат тэрмiнаў i вызначэнняў, якiя раней адсутнiчалi. Скажам, такiя, як пошук рыбы, замах на здабычу рыбы, уласна сама лоўля (прамысловая, аматарская) i г.д.

— Калi ласка, Тамара Анатольеўна, якi-небудзь канкрэтны прыклад, каб чытачы лепш зразумелi, пра што iдзе гаворка...

— Возьмем пошук рыбы. Гэта дзеянне, накiраванае на выяўленне рыбы, у тым лiку знаходжанне грамадзянiна ў рыбалоўных угоддзях цi на iх беразе з прыладамi лоўлi. Зразумелi? Калi вас спыняць на вадаёме ў месцы, дзе рыбалоўства забаронена, а ў вас з сабой будзе, скажам, вуда, гэта будзе расцэньвацца як правапарушэнне, у дадзеным выпадку — як пошук рыбы. Iначай што вам рабiць у гэтым месцы?

— Летась я вяртаўся з рыбалкi i выпадкова трапiў на бераг сажалкi, дзе вырошчваюць рыбу. Зразумела, пры сабе была вуда i некалькi «хвастоў». Згодна з новымi Правiламi гэта было б парушэннем?

— Вы трапiлi на бераг сажалкi, якая мае дачыненне да рыбагадоўлi. Правiлы ж распаўсюджваюцца на рыбалоўныя ўгоддзi — вадаёмы i вадатокi, якiя з’яўляюцца асяроддзем пастаяннага пражывання рыбы i маюць значэнне для яе размнажэння, нагула, зiмоўкi, мiграцыi, а таксама выкарыстоўваюцца цi могуць быць выкарыстаны для рыбалоўства, за выключэннем штучных вадаёмаў i сажалак, якiя выкарыстоўваюцца цi могуць быць выкарыстаны для рыбагадоўлi, г.зн., дзе рыба разводзiцца. Да рыбалоўных угоддзяў не адносяцца крынiцы пiтнога водазабеспячэння, водныя аб’екты, што размешчаны ў зонах эвакуацыi i першачарговага адсялення, а таксама водныя аб’екты, якiя размешчаны на асаблiва ахоўваемых прыродных тэрыторыях, дзе ў адпаведнасцi з рэжымам забаронена рыбная лоўля. Усе гэтыя моманты ўпершыню i так падрабязна прапiсаны менавiта ў Правiлах вядзення рыбалоўнай гаспадаркi.

Вось яшчэ прыклад. Што такое замах на здабычу? Гэта дзеяннi, накiраваныя на здабычу рыбы: закiдванне ў рыбалоўныя ўгоддзi вудаў, спiнiнга, устаноўка сетак i г.д. Для мэтаў Указа № 581 пад замахам разумеюцца наўмысныя дзеяннi асобы, непасрэдна скiраваныя на здзяйсненне процiпарушэння, аднак пры гэтым якiя не былi даведзены да канца па незалежных ад гэтай асобы абставiнах. Адлоў рыбы — гэта выманне рыбы з захаваннем яе жыцця. Здабыча — выманне з асяроддзя пражывання рыбы без захавання ёй жыцця. Увядзенне ўсiх гэтых тэрмiнаў i вызначэнняў дапаможа ў судах больш дакладна ацэньваць дзеяннi канкрэтнага парушальнiка заканадаўства.

У Правiлы ўведзены i такi тэрмiн, як «органы дзяржаўнага рыбалоўнага кантролю». Да iх аднесены: наша Дзяржiнспекцыя, Мiнсельгасхарч, Мiн-прыроды, Камчарнобыля (паколькi справа датычыцца ў тым лiку i зон адсялення), мясцовыя распарадчыя i выканаўчыя органы. У адпаведнасцi з палажэннем аб гэтых органах, iм дадзена права складаць пратаколы i акты на парушальнiкаў (дагэтуль такiм правам валодалi толькi Дзяржiнспекцыя i Мiнпрыроды).

— Калi мы ўжо закранулi гэтую тэму: якiмi ж цяпер будуць функцыi Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь? Раней вашы спецыялiсты выдавалi лiцэнзii, забяспечвалi мерапрыемствы па аднаўленню рыбных рэсурсаў i г.д.?

— У адпаведнасцi з Указам № 581, якiм былi зацверджаны новыя Правiлы вядзення рыбалоўнай гаспадаркi, органам, якi будзе праводзiць адзiную дзяржаўную, у тым лiку навукова-тэхнiчную, палiтыку ў сферы рыбагаспадарчай дзейнасцi i ажыццяўляць дзяржаўнае кiраванне рыбагаспадарчай дзейнасцю, стала Мiнiстэрства сельскай гаспадаркi i харчавання. Наша Дзяржiнспекцыя стала выключна органам дзяржкантролю. Акрамя таго, на нашых спецыялiстаў ускладзена функцыя каардынацыi дзейнасцi ўсiх iншых органаў дзяржаўнага рыбалоўнага кантролю.

Хочаш гаспадарыць? Прад’явi 1000 еўра!

— I якiм чынам, у рэчышчы ўсяго вышэйсказанага, зараз будзе весцiся перадача вадаёмаў у арэнду?

— Зараз рашэнне аб перадачы вадаёмаў у арэнду будзе прымаць выключна мясцовы Савет дэпутатаў, а не выканкам. Апошнi будзе весцi ўсю папярэднюю работу па прыёму дакументаў, падрыхтоўцы рашэнняў, узгадненню. Перадача вадаёма ў арэнду i самi дагаворы арэнды павiнны быць узгоднены з Мiнсельгасхарчам i Мiнпрыроды. Наша Дзяржiнспекцыя ў гэтым працэсе больш не ўдзельнiчае. Што да выканкама, дык, паўтаруся, менавiта ён павiнен праводзiць усе ўзгадненнi, а не арандатар ездзiць па розных iнстанцыях.

— Такi своеасаблiвы прынцып «аднаго акна» i ў гэтай сферы?

— Сапраўды, можна сказаць i так. Што вызначана для арандатара? Павiнен адбыцца або конкурс, або так званыя таргi, г.зн., абавязкова павiнна быць абвешчана аб паступiўшай заяве, i затым сярод прэтэндэнтаў вызначаецца пераможца — той, хто прадставiць найлепшы бiзнэс-план. Цяпер вызначана, што пры перадачы вадаёма ў арэнду патрабуецца даведка з банка цi iншай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi аб наяўнасцi на рахунку юрыдычнай асобы грашовых сродкаў, неабходных для выканання ўмоў дагавора арэнды. Прычым, у дадзеным выпадку названа нават дакладная сума — не менш за 1000 еўра на 100 гектараў плошчы вадаёма. Значыць, калi юрыдычная асоба бярэ ў арэнду вадаём плошчай 500 гектараў, на яе рахунку павiнен быць статутны фонд у памеры 5000 еўра. Як бачна, патрабаваннi да арандатараў вадаёмаў сталi больш жорсткiмi. Гэта зроблена дзеля таго, каб пазбегнуць выпадкаў, якiя маглi нярэдка назiрацца раней: браў чалавек у арэнду вадаём, ставiў на яго беразе свой дом, i нiчога больш на iм не рабiў, не выконваў нiякiх абавязкаў па арэндзе.

— У якiх выпадках зараз арандатар можа згубiць права арэнды?

— Дагавор арэнды прыпыняецца, калi па заканчэннi трох месяцаў пасля яго падпiсання арандатар не здолеў атрымаць лiцэнзiю. Цi калi тэрмiн яе дзеяння скончыўся. Раней у апошнiм выпадку дагавор арэнды мог усё роўна працягвацца, паколькi лiчылася, што ў гэты час арандатар забяспечвае ахову рыбных угоддзяў. Прыпыняецца дагавор, калi рыбныя ўгоддзi выкарыстоўваюцца не па мэтаваму прызначэню, г.зн., калi арандатар браў вадаём для арганiзацыi аднаго вiду дзейнасцi, а вёў фактычна iншы. Будзе прыпынены дагавор i калi арандатар не забяспечыць вылаў рыбы ў адпаведнасцi з зацверджанымi квотамi. Як i раней, зараз iснуе такi дакумент, як рыбаводна-бiялагiчнае абгрунтаванне, якое павiнна атрымаць заключэнне дзяржаўнай экспертызы. У адпаведнасцi з гэтым рыбаводна-бiялагiчным абгрунтаваннем Мiнсельгасхарч штогод кожнаму арандатару ўстанаўлiвае (да 1 сакавiка) квоту на вылаў рыбы. Яна агульная — i на прамысловую лоўлю, i на аматарскую. I арандатар памянёную квоту вылаву павiнен забяспечваць.

— Як, згодна з новымi Правiламi, будуць рэгулявацца ўзаемаадносiны памiж арандатарамi вадаёмаў i насельнiцтвам навакольных населеных пунктаў? Цi ёсць тут нейкiя змяненнi?

— Па-першае, як i раней, патрэбна згода насельнiкаў навакольных вёсак на перадачу вадаёма ў арэнду. Выканкамы павiнны прыслухоўвацца да iх меркавання. Па-другое, у новых Правiлах захавана ранейшая норма: вадаёмы, размешчаныя на тэрыторыi населеных пунктаў, у арэнду перадавацца не могуць. Самы красамоўны прыклад — Камсамольскае возера ў сталiцы, якое нi пры якiх умовах не можа быць перададзена ў арэнду.

Арандатары, якiя бралi вадаёмы для арганiзацыi прамысловай лоўлi рыбы, згодна з ранейшымi правiламi, не дазвалялi аматарскую лоўлю рыбы на адлегласцi блiжэй чым 200 метраў ад выстаўленых паплаўкоў прамысловых прылад рыбалоўства. Новыя Правiлы абавязалi iх вызначаць гэтыя месцы буйкамi цi знакамi яркiх колераў.

— Цi азначае гэта, што калi я закiну вуду побач з паплаўкамi малапрыкметнага зялёнага колеру, арандатар вадаёма, якi вядзе на iм прамысловую лоўлю, не зможа прад’явiць мне нейкiя прэтэнзii?

— Калi месца прамысловай лоўлi не абазначана буйкамi цi знакамi яркiх колераў, значыць, вашы дзеяннi не павiнны разглядацца як парушэнне Правiлаў рыбалоўства.

Як i было раней, калi арандатар браў вадаём толькi для арганiзацыi прамысловай лоўлi рыбы, аматарская на iм павiнна ажыццяўляцца бясплатна. Калi ж на вадаёме арганiзаваны абодва вiды дзейнасцi, арандатар, як i раней, павiнен праз аншлагi давесцi гэту iнфармацыю да ўсiх зацiкаўленых. Зазначу, дарэчы, што акрамя арандаваных вадаёмаў, усё астатняе адносiцца да фонду запасу (раней — да рэзервовага фонду), якi знаходзiцца пад кантролем мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Аматарская рыбная лоўля на iх ажыццяўляецца бясплатна.

(Працяг будзе.)



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года i арандатары вадаёмаў, i рыбаловы-аматары падпарадкоўваюцца новым правiлам «гульнi»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика