«Пашпарт» рыэлтара
Мiкола ДЗЯБЁЛА
У Беларусi распрацоўваецца форма i парадак выдачы пасведчання асобы рыэлтара.
Пра гэта паведамiў мiнiстр юстыцыi краiны Вiктар Галаванаў. Паводле яго слоў кожны айчынны рыэлтар будзе мець спецыяльную iдэнтыфiкацыйную пластыкавую картку, у якой апроч фатаграфii, iменi, iмя па бацьку i прозвiшча, пасады ўладальнiка, будуць утрымлiвацца звесткi аб лiцэнзаваннi i праходжаннi iм атэстацыi. Гэты дакумент рыэлтар павiнен прад’яўляць па першаму патрабаванню клiента. Вядзецца работа над Кодэксам прафесiйнай этыкi рыэлтара. Паводле слоў Вiктара Галаванава, на сёння падрыхтавана 14 праектаў нарматыўных прававых актаў, накiраваных на ўдасканаленне дзейнасцi ў сферы рыэлтарскiх паслуг. Плануецца заканадаўча замацаваць за рыэлтарамi права на атрыманне неабходнай пры ажыццяўленнi здзелак iнфармацыi. Да гэтага часу яны вымушаны збiраць патрэбныя звесткi неафiцыйным шляхам, атрымлiваючы iнфармацыю ад сваiх крынiц у ЖЭСах, БТІ, органах унутраных спраў, падаткавых i медыцынскiх установах. Кiраўнiк Мiнюста падкрэслiў, што апошнiм часам iмклiва развiваюцца не толькi прыватныя, але i дзяржаўныя рыэлтарскiя канторы, якiя iснуюць ва ўсiх абласных i некаторых раённых цэнтрах краiны. Летась лiцэнзii на ажыццяўленне рыэлтарскай дзейнасцi атрымалi больш за 90 арганiзацый, выдадзена 445 пасведчанняў аб атэстацыi асоб гэтай прафесii. За мiнулы год пры пасрэднiцтве ўсiх беларускiх рыэлтараў было аформлена 10 тысяч 186 здзелак. Гэта ў два разы больш, чым пазалетась. «Чорныя маклеры адыходзяць у нябыт», — адзначыў мiнiстр юстыцыi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi распрацоўваецца форма i парадак выдачы пасведчання асобы рыэлтара
|
|