Сродкi масавай iнфармацыi Беларусi не будуць прымаць аб’явы аб знаёмстве па тэлефоне
Кацярына НЯЧАЕВА, БЕЛТА
Пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi № 52 ад 18 студзеня 2006 года зацверджаны парадак прыёму, рэгiстрацыi, улiку i распаўсюджвання сродкамi масавай iнфармацыi шлюбных аб’яў, аб’яў аб знаёмстве i аб размове па тэлефоне.
Устаноўлена, што аб’явы аб знаёмстве прымаюцца ад фiзiчных асоб, а таксама ад юрыдычных асоб i прадпрымальнiкаў, якiя маюць лiцэнзiю шлюбнага агенцтва. Пры гэтым той, хто звярнуўся, павiнен абавязкова назваць пашпартныя даныя або нумар, дату выдачы i тэрмiн дзеяння лiцэнзii. Прадастаўляць такiя звесткi дазволена ў выглядзе пiсьмовай заявы, электроннага паведамлення або пiсьма. Прыём аб’яў аб знаёмстве па тэлефоне не дапускаецца. Друкаваныя i эфiрныя СМI маюць права адмовiць заяўнiку, калi тэкст аб’явы не адпавядае агульнапрынятым нормам маралi, калi ў iм ёсць iнфармацыя аб знаёмствах непаўналетнiх, пазначаны кантактны нумар тэлефона або адрас за межамi Беларусi. Пастанова ўступiць у сiлу з 26 студзеня 2006 года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi № 52 ад 18 студзеня 2006 года зацверджаны парадак прыёму, рэгiстрацыi, улiку i распаўсюджвання сродкамi масавай i
|
|