Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Інфармацыйнае поле Беларусі адкрыта для СМІ любой формы ўласнасці»
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнiкам беларускiх тэлеканалаў.
Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, тэлебачанне i радыё — вялiкi рэсурс уплыву на грамадства i працэсы, якiя ў iм адбываюцца. Пацвярджэннем таму з’яўляецца 80-гадовая гiсторыя беларускага радыё, паўвекавы юбiлей нацыянальнага тэлебачання. На думку Аляксандра Лукашэнкi, узаемаадносiны СМI з уладай вельмi важныя, i гэтым тлумачыцца такая пiльная ўвага з боку дзяржавы, якая ўдзяляецца сродкам масавай iнфармацыi, найперш — электронным. Як падкрэслiў беларускi лiдар, нiводная сучасная дзяржава не можа нармальна функцыянаваць, калi ў ёй не створаны неабходныя ўмовы для дзейнасцi прэсы, радыё i тэлебачання. Прэзiдэнт адзначыў: «Тэлебачанне з’яўляецца адным з асноўных iнструментаў рэалiзацыi палiтычных i эканамiчных задач, якiя стаяць перад краiнай. Калi б не было ў нас СМI, найперш тэлебачання, радыё, не было б тых поспехаў, пра якiя мы гаворым. Больш таго, нават калi б яны i былi, але не займалi такую дзяржаўную пазiцыю, якую яны займаюць у нашай дзяржаве, не было б чаго гаварыць аб стабiльнасцi ў нашым грамадстве. Мы б, як дзве кроплi вады, былi падобныя да сваiх суседзяў». Беларускае радыё i тэлебачанне — неад’емная частка дзяржаўнай палiтыкi i iдэалогii, магутны канал сувязi i камунiкацый суб’ектаў грамадства, адзначыў прэзiдэнт. Сёння яны фармiруюць грамадскую думку, з’яўляюцца дзейсным iнструментам палiтычнага ўплыву на грамадства. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, iнфармацыйнае поле Беларусi апошнiм часам усё мацней падвяргаецца знешняму ўздзеянню. Кiраўнiк дзяржавы ў гэтай сувязi асаблiва падкрэслiў, што «iнфармацыйную барацьбу мы не прайграем». Паводле яго слоў, «беларускiя тэле-, i радыёканалы не страцiлi вастрыню, уласцiвую iнфармацыйнай зброi, iмкнуцца да больш дасканалай падачы матэрыялаў, вучацца рабiць гэта танчэй, без саладжавасцi i заiгрывання з гледачамi i слухачамi, ды i з уладай». Прэзiдэнт канстатаваў, што СМI выконваюць у грамадстве шэраг важных функцый. У прыватнасцi, яны ажыццяўляюць зваротную сувязь памiж уладнымi структурамi i простымi грамадзянамi. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць, што ад таго, наколькi аб’ектыўна адлюстроўваюць журналiсты тое, што адбываецца вакол нас, залежыць у цэлым стан нашага грамадства. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзяржава аказвае ўсямерную падтрымку дзяржаўным сродкам масавай iнфармацыi. «Гэта практыка прынята ва ўсiм свеце, i яна цалкам апраўдана. Толькi такiм чынам улада можа выконваць свае важнейшыя функцыi: забяспечваць палiтычную стабiльнасць, актыўна процiдзейнiчаць унутраным i знешнiм пагрозам», — сказаў прэзiдэнт. Разам з тым iнфармацыйнае поле Беларусi, як нiякай iншай краiны, адкрыта для сродкаў масавай iнфармацыi любой формы ўласнасцi, канешне, калi яны дзейнiчаюць у рамках беларускага заканадаўства. Праводзячы такую палiтыку, дзяржава сыходзiць з iнтарэсаў i канстытуцыйных правоў грамадзян рэспублiкi, заявiў прэзiдэнт. Па перакананню кiраўнiка дзяржавы, здаровая канкурэнцыя пойдзе толькi на карысць нацыянальнаму тэлебачанню i радыё, прымусiць iх падцягнуцца да сусветнага ўзроўню, а ў канчатковым вынiку выйграюць усе. Як паказвае практыка, гэта правільны падыход. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння тэлебачанне нашай краiны можа ганарыцца не толькi сваёй паўвекавой гiсторыяй. У нас — тры магутныя агульнанацыянальныя тэлеканалы, спадарожнiкавае вяшчанне, сямейны тэлеканал, вялiкая колькасць тэлестанцый i тэлекампанiй па ўсёй краiне. Можна з упэўненасцю сказаць, што беларускае тэлебачанне — гаспадар на сваiм iнфармацыйным полi, канстатаваў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт лiчыць, што канкурэнтнае асяроддзе аказала добры ўплыў на творчы тэлевiзiйны працэс. На тэлебачаннi з’явiлася шмат новых таленавiтых спецыялiстаў. Яны паспяхова працуюць разам з вопытнымi журналiстамi, у многiм дзякуючы якiм у свой час удалося захаваць тэлебачанне. «Вы памятаеце, што адбывалася тады на каналах. Многiя тады не падтрымлiвалi маю пазiцыю адносна таго, што iдэалогiя не прыватызуецца, а галоўны iнструмент iдэалагiчнай работы — тэлебачанне, радыё, СМI ў асноўным павiнны падтрымлiвацца i кантралявацца дзяржавай. Сёння нам зайздросцяць, што ў нас склалася такая сiстэма», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што «патэнцыял, закладзены ў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii 50-гадовай гiсторыяй, дазваляе трымаць руку на iнфармацыйным пульсе краiны». На думку прэзiдэнта, АНТ i СТБ лiтаральна за некалькi гадоў работы ў эфiры таксама заваявалi свайго гледача i трывалае месца на iнфармацыйнай прасторы Беларусi. Гэта дасягнута не толькi дзякуючы аператыўнай падачы навiн, але i за кошт цiкавых грамадска-палiтычных перадач, яркага адлюстравання шматграннасцi жыцця ў праграмах аб культуры, у музычных i забаўляльных праектах. Аляксандр Лукашэнка асаблiва акцэнтаваў увагу на тым, што стратэгiя развiцця тэлебачання i радыёвяшчання павiнна ўключаць у сябе якасны i змястоўны ўзровень эфiру. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў важнасць наяўнасцi аналiтычных перадач, цiкавых па форме матэрыялаў па эканамiчнай, сацыяльнай, культурнай тэматыцы. Матэрыялы аб краiне, нашых поспехах павiнны падавацца так, каб самi гледачы i слухачы маглi рабiць адпаведныя вывады, а не толькi пасiўна ўспрымаць каментарыi журналiстаў. У кадры, у эфiры патрэбен чалавек-працаўнiк, якi будуе нашу краiну, адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка засцярог ад захаплення кампанейшчынай: «Нiякiх сезонаў на тэлебачаннi i радыё няма — ёсць стваральная праца, накiраваная на пастаяннае абнаўленне вяшчання», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. Беларускi лiдар падзякаваў работнiкам тэлерадыёвяшчання за iх нялёгкую працу. Прэзiдэнт адзначыў, што сённяшнiя ўзнагароды — гэта ацэнка таго, што створана не толькi зараз, але таксама i папярэднiкамi, а яшчэ арыенцiр для тых, хто пачынае працаваць на радыё i тэлебачаннi. «Вельмi важна, што вы не забылi тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння нашага тэлебачання i валодае каласальным вопытам, якi сёння запатрабаваны», — падкрэслiў прэзiдэнт. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнiкам беларускiх тэлеканалаў
|
|