Каб выбары прайшлi без надзвычайных здарэнняў
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў падпiсаў распараджэнне аб забеспячэннi грамадскага парадку на перыяд падрыхтоўкi i правядзення прэзiдэнцкiх выбараў.
Як паведамiў начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС краiны Генадзь Клепча, паводле памянёнага дакумента на перыяд з 10 па 27 сакавiка, а ў выпадку правядзення другога тура — i ў вызначаны для яго дзень, на супрацоўнiкаў мiлiцыi ўскладзена дадатковая адказнасць за эфектыўнае i своечасовае рэагаванне на аператыўную сiтуацыю, а таксама аказанне садзейнiчання (вядома ж, у рамках сваёй кампетэнцыi) выбарчым камiсiям. Кiраўнiцтва МУС плануе стварыць кругласутачныя сiтуацыйна-аператыўныя штабы, узмацнiць следча-аператыўныя групы. На ахову грамадскага парадку будуць прыцягнуты дадатковыя сiлы ваеннаслужачых Унутраных войскаў i курсантаў мiлiцэйскiх ВНУ. Кiраўнiк МУС распарадзiўся, каб мiлiцыянеры сумесна з членамi выбарчых камiсiй i супрацоўнiкамi падраздзяленняў Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях правялi праверку процiпажарнага i тэхнiчнага стану памяшканняў, дзе будуць размяшчацца ўчасткi для галасавання. Асаблiвая ўвага будзе звернута i на бяспеку дарожнага руху. З таго моманту, калi камiсii атрымаюць выбарчыя бюлетэнi, будзе арганiзавана iх кругласутачная ахова, а пасля падлiку галасоў — i бяспечная перавозка гэтых дакументаў. Мiнiстр унутраных спраў даручыў кiраўнiкам рэгiянальных падраздзяленняў мiлiцыi забяспечыць ахову правапарадку пры правядзеннi кандыдатамi ў прэзiдэнты сустрэч з выбаршчыкамi, а таксама асабiстую бяспеку мiжнародных назiральнiкаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў падпiсаў распараджэнне аб забеспячэннi грамадскага парадку на перыяд падрыхтоўкi i правядзення прэз |
|