21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Студэнтка, выдатнiца... мацi?

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Настасся ЦЕЛЕШАВА

Еўрапейскi стэрэатып: спачатку — адукацыя, кар’ера, матэрыяльная незалежнасць, потым — сям’я i дзеткi пацiху прыжываецца i ў нас. I тут ужо на памяць прыходзiць медыцынскi факт: лепшы рэпрадуктыўны ўзрост прыпадае менавiта на час вучобы i пачатак прафесiйнай дзейнасцi. З iншага боку сумяшчаць лекцыi i выхаванне нашчадкаў зусiм няпроста. Лепшы доказ таму — статыстыка: у БНТУ на больш чым 18 тысяч навучэнцаў дзённага аддзялення прыходзiцца 192 дзiцяцi — сыноў i дачок студэнтаў. Прыблiзна такая ж сiтуацыя назiраецца i ў iншых ВНУ краiны. I тым не менш...

Студэнты БАТУ Вiка i Аркадзь пазнаёмiлiся яшчэ на падрыхтоўчым аддзяленнi, ажанiлiся на другiм курсе, праз год у сям’i з’явiўся сынок. Абодва аформiлi вольнае наведванне лекцый, на семiнары бегалi па чарзе. Цi трэба казаць, што амаль нiякiх паблажак ад настаўнiкаў не бачылi. Неяк Вiка, ужо на восьмым месяцы, спазнiлася на заняткi (наведвала ўрача), прафесар не збянтэжыўся i аблаяў будучую маму: маўляў, дзецьмi трэба займацца выключна ў вольны ад вучобы час. На адну стыпендыю i дапамогу ад дзяржавы пражыць было цяжка, тым больш — плацiць за кватэру (i Аркадзь, i Вiка — з Магiлёўшчыны). Аркадзь, вядома, спрабаваў знайсцi працу, але куды студэнту дзённага аддзялення ды без вопыту? Карацей, калi б не грашовыя «пасылкi» ад бацькоў... Таму разважаннi маладога таты не здаюцца пазбаўленымi сэнсу: «Як бы жорстка гэта не прагучала, але дзецi ў самым пачатку жыцця, калi ты яшчэ не паспеў стаць на ногi, — даволi вялiкая нагрузка. Усё трэба рабiць па чарзе: праца, хата, аўто, потым — дзецi».

Iншага пункту гледжання прытрымлiвалася ў свой час мая аднакурснiца Алена. Яе дачка Наташа нарадзiлася акурат у залiковую сесiю. Таму ўсю «прывабнасць» новага стану, калi трэба сумяшчаць клопат пра маленькую i вучобу, яна адчула адразу: гэта калi пасля бяссоннай ночы каля ложка хворага немаўля трэба iсцi на заняткi. «Але я не хвалявалася, — кажа Алена. — Разважала так: не атрымаецца здаць экзамены, пайду ў акадэмку, але ўсё прайшло добра. Адзнакi засталiся выдатнымi, новым становiшчам я амаль не карысталася. I, безумоўна, мне ну вельмi дапамагалi нашы бабулi i... няня. Дарэчы, мой муж iнстытут даўно закончыў, зарабляў неблагiя грошы i час ад часу мог пасядзець з дачкой. Немаўля ў час вучобы, канешне, прыносiць шмат клопатаў, але радасцi — у разы больш. Калi ў вас добрае матэрыяльнае становiшча, нараджайце. Згадзiцеся, сумясцiць студэнцкiя буднi i выхаванне малога часцяком менш складана, чым працу i гадаванне дзiцяцi».

А вось Iна закончыла ВНУ чатыры гаду таму: у яе цудоўная сямейка — дачушка Насця, якой толькi-толькi споўнiлася сем, i муж Андрэй. Зараз, дарэчы, яна рыхтуецца стаць мацi ў другi раз. «Так, было даволi складана — i вучыцца, i гадаваць малую, — успамiнае Iна. — Верагодна менавiта таму, што першыя гады жыцця Настачкi супалi з нашым з мужам студэнцтвам, яна вырасла такой самастойнай. Увогуле, нам было чым ганарыцца. Зараз я нават думаю: калi б не нарадзiла тады, то не сабралася б i да старасцi...»

Па-iншаму склаўся лёс Iнiнай сяброўкi Марыны, якая прыехала паступаць у Мiнск з райцэнтра. На другiм курсе сустрэла будучага мужа. Тады здавалася, што ўсе мары здзейснiлiся: вяселле, жаданае малое. Але са з’яўленнем сына ў сям’i нешта незаладзiлася, абвастрылiся адносiны з бацькамi. У вынiку — развод пасля паўтара года сумеснага жыцця. Зараз маленькi жыве з бабуляй i дзядулем, мацi бачыць яго ў лепшым выпадку раз у тры тыднi, бацька не прыязджае зусiм. «У мяне проста няма магчымасцi знаходзiцца каля сына, банальна не хапае грошай, — кажа Марына. — А Мiнск? Якое жыццё ў iнтэрнаце? Iгарок без мяне пачаў хадзiць, размаўляць, я для яго — мацi па святах».

А вось якiя парады, зыходзячы са свайго вопыту, даюць мамы-студэнткi. Планаваць з’яўленне малечы лепш на лета, гэта адразу вырашае многiя праблемы, звязаныя з вучобай. Заручыцеся падтрымкай сваякоў. Добра, калi вашы бацькi жывуць паблiзу. Не самы дрэнны варыянт — хоць бы на час пасялiцца пад iх крылом. Што датычыцца заняткаў: у вас будзе магчымасць не наведваць лекцыi, але нараджэнне сына цi дачкi не дае права прапускаць практычныя.

Не разлiчвайце на рэзкую змену адносiнаў выкладчыкаў. Далёка не ва ўсiх ВНУ вы зможаце наведваць мiнiмум заняткаў: так, у медыцынскiм унiверсiтэце пра гэта, хутчэй за ўсё, прыйдзецца забыць. Незаменны памочнiк з такiм складам жыцця — хатнi камп’ютар i Iнтэрнэт, якi дазволiць вам атрымаць патрэбную iнфармацыю, не праседжваючы гадзiны ў бiблiятэцы.

Ну а калi па нейкiх прычынах вам не ўдасца сумяшчаць вучобу i выхаванне малога, заўжды можна ўзяць акадэмiчны водпуск цi перавесцiся на завочнае. У любым выпадку вы застанецеся ў выйгрышы. Бо дзiця — гэта, згадзiцеся, галоўны вынiк нашага жыцця.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрапейскi стэрэатып: спачатку — адукацыя, кар’ера, матэрыяльная незалежнасць, потым — сям’я i дзеткi пацiху прыжываецца i ў нас
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика