Блiскучы дэбют
Надзея НIКАЛАЕВА
Першае агульнакаманднае месца заняла каманда лiцэя БДУ на мiжнароднай Жаўтыкаўскай алiмпiядзе па матэматыцы i фiзiцы сярод навучэнцаў спецыялiзаваных фiзiка-матэматычных школ.
На спаборнiцтвы ў Алма-Аты з’ехалiся больш за 200 школьнiкаў з 11 краiн свету, у тым лiку прадстаўнiкi такiх славутых навучальных устаноў, як спецыялiзаваныя фiзiка-матэматычныя школы пры Маскоўскiм дзяржаўным унiверсiтэце i Санкт-Пецярбургскiм унiверсiтэце. У агульнакамандным залiку зборная лiцэя БДУ заваявала першае месца па матэматыцы i чацвёртае — па фiзiцы. А ў асабiстым залiку залатыя медалi атрымалi юныя матэматыкi Руслан Максiмаў, Яўген Галiноўскi i юны фiзiк Андрэй Полаз. Лiцэй БДУ упершыню прымаў удзел у мiжнароднай Жаўтыкаўскай алiмпiядзе, i iх блiскучы дэбют заслужыў самай высокай ацэнкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першае агульнакаманднае месца заняла каманда лiцэя БДУ на мiжнароднай Жаўтыкаўскай алiмпiядзе па матэматыцы i фiзiцы сярод навучэнцаў спецыялiзаваных |
|