«Беларусь багатая на таленавiтых вучоных»
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў вучоных i iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў навукi з Днём беларускай навукi, якi ў гэтым годзе прыпадае на 29 студзеня.
«Рэспублiка Беларусь багатая на таленавiтых вучоных, якiя праславiлi нашу краiну», — гаворыцца ў вiншаваннi. — Стварэнне суперкамп’ютараў, распрацоўка нанатэхналогiй, касмiчнага спадарожнiка, лекавых прэпаратаў новага пакалення — вось цяперашнi ўзровень айчыннай навукi». Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што грандыёзныя задачы па далейшаму эканамiчнаму i сацыяльнаму развiццю, якiя мы паставiлi перад сабой на блiжэйшую пяцiгодку, могуць быць вырашаны толькi на аснове актыўнай iнавацыйнай дзейнасцi. Грамадства чакае ад сваiх вучоных прапаноў па прарыўных тэхналогiях для народнагаспадарчага комплексу, па распрацоўцы новых вiдаў прадукцыi i радыкальнаму павышэнню яе якасцi, падкрэслiў прэзiдэнт. Кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што высокi навуковы патэнцыял вучоных, памножаны на працавiтасць народа, забяспечыць пабудову моцнай i квiтнеючай Беларусi. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка павiншаваў вучоных i iнжынерна-тэхнiчных работнiкаў навукi з Днём беларускай навукi, якi ў гэтым год
|
|