Беларускія СМі і кнігавыданне: галоўнае — якасныя крытэрыі
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
У 2006 год сфера, якую курыруе Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi, уступае з неблагiмi паказчыкамi. Аб гэтым заявiў учора мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч на вынiковай калегii ведамства.
Гаворачы пра друкаваныя СМI, Уладзiмiр Русакевiч адзначыў, што дзякуючы намаганням творчых калектываў «летась было забяспечана безумоўнае дамiнаванне дзяржаўных газет i часопiсаў у iнфармацыйнай прасторы краiны». Паводле слоў мiнiстра, зараз назiраецца рост разавага тыражу дзяржаўных абласных, гарадскiх i раённых газет. У студзенi сёлета ён павялiчыўся на 4,6 працэнта ў параўнаннi з леташнiм. Агульны падпiсны тыраж гэтых газет павялiчыўся на 3,5 працэнта. Сярод мiнулагоднiх iнiцыятыў Мiнiстэрства iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч вылучыў Першы Нацыянальны конкурс друкаваных СМI «Залатая лiтара». «Гэтая iнiцыятыва была адобрана ў журналiсцкiх колах i сёлета конкурс будзе праводзiцца зноў». Таксама мiнiстр назваў удалым праект па выданню часопiса «Беларусь» на шасцi замежных мовах. Сённяшнiя прыярытэты ў галiне электронных СМI, паводле слоў Уладзiмiра Русакевiча, гэта павелiчэнне перадач уласнай вытворчасцi, скарачэнне рэтранслюемых замежных тэле- i радыёпраграм, развiццё спадарожнiкавага тэлебачання, а таксама лiчбавага тэле- i радыёвяшчання. Што да спадарожнiкавага тэлебачання, то з 1 лютага 2005 года пачалася рэгулярная трансляцыя тэлеканала «Беларусь-ТБ». «Справа гэта для нас новая, тут iснуе шмат недахопаў. Аднак разам з кiраўнiцтвам Нацыянальнай тэлерадыёкампанii i канала «Беларусь-ТБ», а таксама з МЗС мы робiм захады, каб уплыў тэлеканала пастаянна ўзмацняўся». Мiнiстр адзначыў таксама, што сёння пашыраюць уласнае вяшчанне рэгiянальныя тэлекампанii. У краiне зараз ажыццяўляюць вяшчанне 30 FM-радыёстанцый, з iх 15 — у Мiнску. «Iнфармацыйная прастора FM вяшчання насычана дастаткова. Таму вельмi патрабавальна спецыяльная камiсiя падыходзiць да жадаючых арганiзаваць дадатковае вяшчанне». Гаворачы пра кнiгавыданне, Уладзiмiр Русакевiч адзначыў, што ў мiнулым годзе было выдадзена каля 11 тыс. найменняў кнiжнай прадукцыi агульным тыражом 40 млн экзэмпляраў. «Значнае месца займае выданне лiтаратуры на беларускай мове. Гэты напрамак падтрымлiваецца дзяржавай фiнансава. I стаiць задача, каб выданне лiтаратуры на беларускай мове пастаянна павялiчвалася». Сёння, паводле слоў мiнiстра, iснуюць вялiкiя праблемы з арганiзацыяй дзяржаўнага кнiжнага гандлю. «Мы працуем, каб павялiчыць кнiгагандлёвую сетку. Бо зараз у рэспублiцы налiчваецца ўсяго 86 магазiнаў дзяржаўнай сiстэмы... У нас проста гандляваць няма дзе!» Першы намеснiк начальнiка Галоўнага ўпраўлення — начальнiк упраўлення па каардынацыi iдэалагiчнай работы Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Аляксандр Слабадчук падкрэслiў у сваiм выступленнi, што сёння кiраўнiцтвам краiны надаецца надзвычай вялiкая ўвага СМI. «Прэзiдэнт Беларусi адзначыў, што ў iншых краiнах постсавецкай прасторы працэс дзяржаўнага рэгулявання ў галiне iнфармацыйнай палiтыкi ўпушчаны. У нас дзяржава кантралюе iнфармацыйнае поле ў краiне. Гэта нягледзячы на ўсе праграмныя тэхналогii, якiя распрацоўваюцца Захадам». Паводле слоў намеснiка прэм’ер-мiнiстра Беларусi Аляксандра Косiнца, у Беларусi створана шмат айчынных тэлеканалаў, i цяпер патрабуецца павышэнне якасцi iх прадукцыi. Гаворачы пра кнiгавыданне, намеснiк прэм’ер-мiнiстра адзначыў, што сёння iснуюць вялiкiя запасы кнiжнай прадукцыi на складах. Каб гэтага не было, выдавецтвам i палiграфiчным прадпрыемствам трэба ажыццяўляць выданне прадукцыi дакладна ў адпаведнасцi з попытам. Неабходна праводзiць маркетынгавыя даследаваннi. Аляксандр Косiнец сказаў таксама, што зараз трэба больш намаганняў прыкладаць па прасоўванню беларускiх кнiг i перыядычных выданняў за мяжой, у тым лiку сярод беларускай дыяспары. «Трэба працаваць з беларусамi далёкага замежжа. Iх больш за 3 мiльёны... i яны цiкавяцца тым, што адбываецца ў роднай Беларусi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2006 год сфера, якую курыруе Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi, уступае з неблагiмi паказчыкамi. Аб гэтым заявiў учора мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Р
|
|