21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«...I, задраўшы ногi тут, я ўпрыгожу родны кут?»

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Валянцiна ДОЎНАР

Хто каго?

Што цiкава — цэлы месяц з канца снежня можна, замест прывiтання, казаць «Са святам!» i памылкi нiякай не будзе (то... са святам Вас!). З мiнулымi — Раством каталiцкiм, Новым годам, днём банкiраў, днём работнiкаў сацыяльнай абароны, з Калядамi, са Старым Новым годам, з днём выратавальнiка, з Васiллем — усiх Васiлёў, Васiлiн, Васiлiх, Васiлiшак (цэлыя вёскi на карце ёсць), з Вадохрышчам!..

Не ведаю, як Вы iх святкавалi. Але ж, мо, хоць на нейкае ды чарга дайшла — спявалi не толькi расiйскiя, украiнскiя, але i нашы песнi?.. У тым лiку — «сяброўскую» «А я лягу-прылягу...»? Словы помнiце («...А стамлёныя рукi вольна ўшыркi раскiну, а нагамi ў далiну — хай накрые туман»)? I праўда ж — лёгка ўяўляеце i той стары гасцiнец, i таго падарожнiка...

Зрэшты, улёгся ён, то няхай i ляжыць: да яго нам справы няма (сёння), а вось да гэтага, са здымка...




Ну, цiкава ж, калi яго ў поле паслалi? Хто? I чаго? З трактарам цi без? (Калi «з»..., то дзе ён дзеўся?) Хто гэта на кола ногi задраў, прычэпшчык? А чаму не мерзне? I што робiць, улёгшыся?..

Карацей, многа пытанняў. Адказаў у нашай рэдакцыйнай пошце, паверце, яшчэ больш. Ну, па-першае:

Сходы, з’езды, справаздачы,

Гоман, новыя задачы...

Толькi выехалi ў поле, —

Во... Збялела наваколле! —

пiша Павел Станевiч з Оршы. Значыць, справа была «нядаўна», падчас сяўбы азiмых? I мужыкi — яўна спазнiлiся? Не, не спяшайцеся гэтак думаць, бо Мiкалай Уласавiч Гарбачоў з в. Сiнягорская Сенненскага раёна з веданнем справы пiша:

Гэту снежную раўнiну

Напаткаў шчаслiвы лёс.

Можна сеяць канюшыну

I вясною, i ў мароз.

Паверым, мо i праўда — канюшына ў тых мяшках?..

З iншымi культурамi — горш.

На Каляды, мабыць, з п’яну,

«Сеяць!» — быў загад Iвану.

З брыгадзiрам

што спрачацца?!

Мусiў ехаць.

Хоць... праспацца, —

пiша Валерый Гаўрыш з в. Навасёлкi Пастаўскага раёна. I, мiж iншым, як у ваду глядзiць, бо наш чалавек i сапраўды некаму пярэчыць ды за праўду стаяць не любiць. Ён лепш цiшком...

Што, зноў-такi, не маглi не заўважыць многiя чытачы i Любоў Мiхайлаўна Чыгрынава з Вiлейшчыны ў прыватнасцi:

Ледзь-ледзь

ачысцiўся ўзгорак,

У зелень — не ўбраўся гай,

А кар’ерыст i пустадомак

Ужо гарланiць: «Засявай!»

...Загналi сеялку за лес,

Каб дурань з лаянкай не лез.

Далекавата, трэба думаць, загналi, хораша паставiлi i... Цi не разам з Мiкалаем Румянцавым з в. Бярэжцы Жыткавiцкага раёна заўважылi, што поле — вялiкае,

Збожжа сеяць трэба шмат...

«Перакур», — сказаў Iгнат.

Зiмка ж — доўга не чакала —

Снегам... поле засявала.

I правiльна рабiла. Як, дарэчы, i... тыя сейбiты, бо

Што на хлопцаў наракаць —

Так працуюць, як умеюць.

Што ўзыдзе — будуць жаць,

А не ўзыдзе? Перасеюць! —

пiшуць пра iх мiнчане Астроўскiя. I тым самым сведчаць, што не пагражае нам нiякае беспрацоўе... Адно дрэнна (сп. Гарбачоў заўважыў):

Гай бярозавы, таемны,

За бярозамi — шаша.

Хто вось гэтак спiць прыемна,

Не заробiць нi шыша.

I што, прападзе? Не, свят-свят-свят, iншае выйсце знойдзе:

Як прадалi мех азотных,

То якая з iх работа...

Так гульнулi небаракi,

Што за iм...

«загналi» й трактар.

А ўсё чаму? Не дайшлi пакуль да вельмi глыбокай глыбiнкi найноўшыя эканамiчныя павевы. А яна (па меркаванню сп. Гарбачова) iх даўно зачакалася i з хваляваннем пытае цяпер:

Дзе вы, новыя рэформы,

Й не такiя, як былi?

...У чаканнi —

п’ём тры «нормы»,

Працаваць — няма калi.

Што ж — гэта мы можам, мастакi... Як i на тое, каб на нешта паспадзявацца, нечага пачакаць, аб нечым — цiха памарыць. Не абавязкова дома, на цёплай печы. Можна, па меркаванню Уладзiмiра Томкавiча з Вiлейкi, i ў чыстым полi:

Спаў i бачыў сябе

Праметэем прыкутым,

Што святло i цяпло

для людзей здабываў...

А прачнуўся — чамусьцi —

завуць яго путам,

Што ледзь-ледзь пасяўную

iзноў не праспаў.

А насенне ж чакала...

Гамяльчанiн Мiкалай Старых нават (услед за Някрасавым) падслухаў, як:

Сеялка цiха

шапоча з мяшкамi —

Дзе гаспадар наш?

Цi прыйдзе за намi?

Толькi яны спадзяюцца

дарма —

У той гаспадарцы —

падобных няма.

Сурова? Несправядлiва? Так, але ж... прыгожа, i зернетка праўды ў словах ёсць.

...Зрэшты, хопiць вытворчасцi, бо не абышлi чытачы i iншыя тэмы. Прычым, самыя галоўныя: здароўя (ацанiце:

Цiшыня стаiць наўкола...

Рукавом прыкрыўшы нос,

Ногi ўскiнуў Ясь на кола,

Каб з iх выгнаць варыкоз),

любовi (маладзён гэты, на думку сп. Чыгрынавай

Ад каханай тэпаў пехам,

Натамiўся, проста жах.

I цяпер, як той Рахметаў,

Спаць гатоў,

хоць на цвiках)

i добрага настрою:

Грошы што —

паперкi...

Бартэр я люляю:

Будзе паўлiтэрка, —

На мяшок змяняю.

Абяцае гэта — Мiкалай Паўлавiч Дубовiк з в. Арэшкавiчы Бярэзiнскага раёна. Але ж думаюць чытачы і пра вясну. Вось што — дэбютант нашага конкурсу Мiкола Румянцаў:

А я лягу-прылягу

на мяхах

з трыцiкалем.

Сярод

снежнага поля

крыху я адпачну,

А ўзнiмецца сонца

над лясоў

небакраем,

Я тады i рассею

ўсю сваю збажыну.

Што ж, будзем спадзявацца на тое, што не пашкодзяць нi ёй, нi сейбiту нашаму калядныя маразы, што знойдуцца «загнаныя» некуды трактар i азотныя ўгнаеннi, знойдуцца вучоныя аграномы i сапраўдныя гаспадары-кiраўнiкi... Будзем сеяць! З усiмi выцякаючымi адсюль наступствамi (чытай — што пасеем, тое i пажнем, што пажнем — змалоцiм, што змалоцiм, тое змелем... А што змелем — з’ядзiм.

Гэтыя, крылатыя радочкi ў якасцi подпiсу да здымка прапанаваў сп. Папроцкi з в. Чапунь Iўеўскага раёна. (Ад яго ж

Хоць на фотцы пагляджу,

Як прыгожа я ляжу!).

А сп. Станевiч пiша, дзеля чаго i пасля чаго:

Загуляўся на дажынках —

З неба —

сыплюцца сняжынкi...

Ды, задраўшы ногi тут,

Я ўпрыгожу родны кут?

Што было — было: упрыгожыў, задаў чытачам работы. Але ж гэта — яшчэ не ўся. Трэба вызначыць, хто з ёй справiўся найлепей... На гэтым этапе. На папярэднiм (памятаеце мужыка, якi па трубе цi то лезе ў нейчае акно, цi то вылазiць?) — лепшымi чытачы прызналi подпiсы Раiсы Васiльевай з Гомеля, мiнчан Астроўскiх, Валерыя Гаўрыша з Пастаўшчыны, Юрыя Вiнаградава з Бабруйска, Юлii Кажура i Вольгi Будзько з Вiлейкi, Пятра Станевiча з Оршы...

З чым, у прыватнасцi, пагадзiлася журы рэдакцыйнае. Так што прыз у выглядзе падпiскi на дарагую сэрцу газету (на другi квартал) накiроўваецца ў Оршу. Усiм астатнiм — шчыры дзякуй i аптымiстычнае — конкурс працягваецца, шанцы застаюцца. Жартуйце, вам, як кажуць, залiчыцца: свет захаваўся таму, што смяяўся.





 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што цiкава — цэлы месяц з канца снежня можна, замест прывiтання, казаць «Са святам!» i памылкi нiякай не будзе (то... са святам Вас!)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика