П’яны вадзiцель збiў дваiх
Вадзiцель «Мерседэса» знiк з месца здарэння, але быў затрыманы праваахоўнiкамi ў ходзе ўведзенага плана «Перахоп».
Дарожна-транспартнае здарэнне зафiксавана паблiзу вёскi Мiхейкi Слуцкага раёна а палове сёмай вечара. Рабочы аднаго са слуцкiх таварыстваў, кiруючы машынай у стане алкагольнага ап’янення, учынiў наезд на жыхара вёскi Прошчыцы i мясцовую жыхарку. У вынiку ДТЗ мужчына загiнуў, а жанчына была змешчана ў бальнiцу. Аляксей ЦIТОЎ. БОЛЬШ ЗА 60 АХВЯР... У Вiцебскай вобласцi ў мiнулым годзе былi ўзбуджаны 25 крымiнальных спраў за гандаль людзьмi. Прыпынена дзейнасць трох злачынных груп. Мiлiцыянеры высветлiлi, што больш за 60 жанчын сталi ахвярамi сексуальнай эксплуатацыi. Зразумела, на самай справе iх значна больш, бо нямногiя звяртаюцца па дапамогу ў праваахоўныя органы, а некаторыя проста не могуць прыйсцi ў мiлiцыю з-за кантролю з боку сваiх «гаспадароў». Аляксандр ПУКШАНСКI.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вадзiцель «Мерседэса» знiк з месца здарэння, але быў затрыманы праваахоўнiкамi ў ходзе ўведзенага плана «Перахоп»
|
|