А ў нас — Новы год!
Венера СОНЦАВА
Хочаце — верце... Магчыма, нехта застаўся незадаволеным тым, як прайшла сустрэча Новага года. I на Стары Новы год, 14 студзеня, становiшча выправiць таксама не ўдалося? Не ўсё згублена. Застаўся яшчэ шанц сустрэць так, як хочацца. 29 студзеня год Вогненнага Сабакi прыйдзе да нас канчаткова — па кiтайскаму календару — i завершыцца толькi 17 лютага 2007 года.Сабака, дарэчы, лiчыцца ў кiтайскiм Задыяку адзiнаццатым па лiку знакам i называецца Гоу. Па заходнiх стандартах, блiжэй за ўсiх да яе знак Авена. Станоўчымi якасцямi знака астролагi называюць вялiкадушнасць, шчырасць i выканаўчасць, сярод адмоўных выдзяляюць неспакой, песiмiзм i пэўную рассеянасць. Дагадзiць гаспадару года нескладана — трэба прытрылiвацца яго прыродных схiльнасцяў. Так, 29 студзеня на святочным стале (нагадайце дамашнiм, што гэта не проста вячэра) добрай ежы ў вас павiнна быць многа. Прычым пажадана не забыцца на мясныя стравы, бо сярод сабак няма вегетарыянцаў. А вось спецыi катэгарычна не вiтаюцца, таксама як моцныя алкагольныя напоi — сабака не выносiць рэзкiх пахаў, асаблiва пах спiртавога перагару. Па той жа прычыне лепш адмовiцца ад пахучых свечак i лямпаў. Што датычыцца вашага ўбору, то па вялiкаму рахунку ўсё адно, апранецеся вы ў пунцовае цi чорнае — сабакi не адрознiваюць колераў. Таму ўсякiя аранжавыя, залацiстыя, чырвоныя касцюмы — гэта хутчэй данiна «вогненнаму» колеру года. Кожны, у каго дома жыве сабака, ведае, як радасна гэтыя жывёлы ўспрымаюць абноўкi. Астролагi раяць, каб забяспечыць сабе камфортнае iснаванне ў 2006-м, абавязкова купiць нешта новенькае. I не толькi сабе, але i сабаку. А вось жывога шчанюка без папярэдняй дамоўленасцi з дамашнiмi лепш не прыносiць — калi ён акажацца ў доме непажаданым госцем, год-апякун жывёлы вам гэтага не даруе. Зрэшты, бескарысныя цацкi — бірулькі, скарбонкі, статуэткi i г.д. — таксама дарыце толькi тым, хто iх збiрае. Сабака — iстота практычная, i падарунак лепш выбраць такi, якi прынясе хоць нейкую карысць (напрыклад, дзецям — кiлаграм цукерак са смешным сабачкам на абгортцы, жанчынам — капялюш i пальчаткi «пад далмацiнца», мужчынам — серыю кнiг фэнтэзi «Валкадаў»). КАЛI СЯБАР — САБАКА Вы самi або нехта з родных цi сяброў нарадзiлiся ў год Сабакi? Тады пазнаёмцеся з прагнозам для вас на бягучы год. Драўляны Сабака (1934, 1994). Ваша планiда — лёгка i з прыемнасцю казаць праўду, наводзiць парадак i дабiвацца справядлiвасцi. Чым большую актыўнасць вы праявiце сёлета, тым больш верагодна, што дасягнеце пастаўленай мэты. I набудзеце вядомасць, мiж iншым. Вогненны Сабака (1946, 2006). Агульны ўлюбёнец, якога ўсе будуць лашчыць i песцiць. Вам амаль не давядзецца прыкладаць намаганняў, каб нечага дабiцца. Цяжкая праца таксама не пра вас. Жыццё падкiдвае вам цудоўныя магчымасцi, вам застаецца толькi iх выкарыстаць... Земляны Сабака (1958). Вы будзеце сябе цудоўна адчуваць, колькi б высокiх гор не стаяла на шляху, колькi б складанасцяў i непрыемнасцяў не рыхтавалi нядобразычлiўцы. Розум i незалежнасць — вось што дапаможа вам паказаць выдатныя вынiкi. Магчымыя паспяховыя заняткi мастацтвам. Металiчны Сабака (1970). Вам наканавана цвiсцi i пахнуць, калi будзеце бавiць час у асяродку мудрых i адукаваных людзей. Да ўсяго, што робiце, стаўцеся беражлiва i адказна, тады плённы вынiк не прымусiць сябе чакаць. Вадзяны Сабака (1922, 1982). Выключна сямейная iстота, якая атрымлiвае задавальненне, калi дапамагае iншым людзям. Не дазваляйце толькi сесцi сабе на шыю — вы ж не ездавы сабака. На працягу года верагодны экстрэмальныя падарожжы i прыгоды — словам, вам спадабаецца. Самi кiтайцы (дакладней, усходнiя астролагi) таксама зрабiлi шэраг прадказанняў на 2006 год. Паводле iх меркаванняў, сёлета трэба засцерагацца лёгачных захворванняў i хвароб рагатай жывёлы, асаблiва калi эпiдэмiя прыйдзе з Захаду. Аднак, можа, такiм чынам яны спрабуюць адцягнуць увагу ад птушынага грыпу? Яшчэ кiтайскiя спецыялiсты раяць быць гатовымi да засух i пажараў. Затое прыродных катастроф i ваенных канфлiктаў абяцаюць значна менш, чым у папярэднiя 5 гадоў. Асобныя непрыемнасцi прадракаюць хiба што ЗША. Усе без выключэння астролагi i спецыялiсты па фэн-шуй сцвярджаюць, што год спрыяльны для таго, каб нарадзiць дзiця i завесцi сур’ёзныя адносiны. Мачо, донжуанам i какеткам давядзецца перачакаць да лепшых часоў...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магчыма, нехта застаўся незадаволеным тым, як прайшла сустрэча Новага года. I на Стары Новы год, 14 студзеня, становiшча выправiць таксама не ўдалося?
|
|