Скарпiёнам варта гаварыць пра свае пачуццi, а Вадалеям — крочыць у нагу з часам...
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень
АВЕН. Можаце дабiцца поспехаў у вучобе, рабоце, навуцы, рознага роду даследаваннях. Камандзiроўкi, дзелавыя сустрэчы, сяброўскiя кантакты будуць плённымi. Умелае перамяжоўванне працы i адпачынку — залог нармальнага энергетычнага стану. Магчыма нараджэнне дзiцяцi, якое адыграе вялiзную ролю ў вашым духоўным ператварэннi. Будуць весткi з-за мяжы, шмат карыснай iнфармацыi атрымаеце з Iнтэрнэта i з лiтаратуры, якую параяць сябры. ЦЯЛЕЦ. Дакладна ўяўляйце, чаго хочаце, — толькi высветлiўшы мэту, зможаце дабiцца поспехаў. Адбудзецца важная размова па рабоце. Не паддавайцеся сваiм страхам — разважайце над iмi, каб зразумець, адкуль яны ўзялiся, i паступова пераадолець. Гэтым дапаможаце i сваім дзецям, якiя могуць пакутаваць рознага роду фобiямi. Iмкненне прыцягнуць да сваiх захапленняў iншых цi па-свойму арганiзаваць работу можа легчы на вас цяжкiм грузам — давядзецца многае рабiць самiм. Цярпенне дапаможа давесцi да канца тое, што пачалi, у тым лiку i выправiць адносiны. БЛIЗНЯТЫ. Уменне аналiзаваць i глядзець праўдзе ў вочы дапаможа ўлiчыць мiнулыя прамашкi i нават атрымаць з iх карысць. Неабходнасць у прызнаннi, пахвале прымусiць з энтузiязмам працаваць i ўдасканальвацца. Абвострыцца iнтуiцыя, а фантазii i мары могуць стаць явай. Будуць наведваць яркiя ўспамiны дзяцiнства, з якiх можаце зразумець, як фармiраваўся ваш характар, чаму менавiта так склалася жыццё. Сяброўскiя сувязi дапамагаюць у бiзнэсе. РАК. Добрым стымулам у рабоце i пазiтыўным поглядзе на жыццё стануць адносiны ў сям’i i з дзецьмi — падтрымка блiзкiх надае ўпэўненасцi ў сабе. Энергетычны патэнцыял крыху знiжаны, але гэта на карысць — не станеце расходаваць сiлы дарэмна. Кантралюйце свае эмоцыi — вас могуць правакаваць на канфлiкт, паспрабуюць скiнуць на вас благi настрой, уцягнуць у якiясьцi разборкi. Магчымы невялiкiя выйгрышы, скiдкi, зможаце купiць штосьцi танней. ЛЕЎ. Плённая праца i новыя iнтарэсы будуць падтрымлiваць добры настрой i энергетычны патэнцыял. Уменне дакладна выказваць сваё меркаванне дапаможа ў рабоце, кар’еры. З’явiцца неабходнасць вучыцца, шмат чытаць, пашыраць кругагляд, зносiцца з рознабакова развiтымi людзьмi. Зараз ваш розум адкрыты для даследаванняў, успамiнаў, адэкватнага аналiзу жыцця. Дзецi могуць уразiць бацькоў сваёй разумнасцю. Добры час для пачатку аздараўляльных працэдур. ДЗЕВА. Прафесiйнае жыццё, бытавыя клопаты, асабiстыя абставiны патрабуюць шмат часу, таму яго не хопiць на сяброўскiя зносiны. Будзьце паблажлiвыя да блiзкiх, але не патакайце iх слабасцям — проста па-iншаму, не даводзячы справы да канфлiкту, дапамажыце iм ацанiць свае паводзiны. Могуць з’явiцца навязлiвыя думкi, якiя прынiжаюць вашу годнасць. Ад гэтага можна пазбавiцца толькi справамi, творчай рэалiзацыяй. Грашовыя пытаннi могуць стаць яблыкам разладу ў сям’i. ШАЛI. Адчуеце прылiў сiл, многiя праблемы пачнуць вырашацца, у тым лiку i са здароўем. Нiчога не кiдайце на паўдарогi, асаблiва аздараўляльныя мерапрыемствы. Зносiны зменшыце ў разумных межах — вам патрэбны спакой i адпачынак. Максiмум магчымасцяў (ва ўсiх сэнсах) зможаце атрымаць з прафесiйнай дзейнасцi. У кагосьцi намячаецца сур’ёзны раман, хтосьцi задумаецца аб стварэннi сям’i, будзе рыхтавацца да сямейных урачыстасцяў. Давядзецца заняцца добраўпарадкаваннем дома, з’явяцца новыя рэчы, раслiны. СКАРПIЁН. Знiжаецца iмунiтэт, таму прымайце вiтамiны, загартоўвайцеся. Зараз вам трэба не трымацца за мiнулае, смела iсцi да новых даляглядаў, не баючыся цяжкасцяў. Дарослых дзяцей варта кантраляваць, нават калi яны «ўсё ведаюць самi». Вельмi асцярожна эксперыментуйце з незнаёмымi касметычнымi прэпаратамi, фарбай для валасоў. Працоўны графiк можа стаць больш вольным, нагрузка зменшыцца, справы не так будуць абцяжарваць. Не хавайце сваiх пачуццяў! Кахаеце — дык i гаварыце аб сваiм каханнi. СТРАЛЕЦ. Гарманiчны перыяд, многае будзе iсцi як па накатанаму, як узнагарода за працавiтасць i цярпенне ў мiнулым. Падтрымка членаў сям’i па ўсiх пытаннях вам забяспечана. Нават самыя кансерватыўныя раптам зменяць меркаванне i дадуць пару карысных парад. Змагайцеся з пачуццём рэўнасцi ў дачыненнi да iншых сваякоў. Дзецi трымаюць вас у тонусе, дзякуючы гульням з iмi вы расслабляецеся, а iх вечнае «чаму» прымушае вас iнтэлектуальна развiвацца. Некаторыя юрыдычныя цяжкасцi могуць узнiкнуць пры здзелках з нерухомасцю. КАЗЯРОГ. Устрымайцеся ад лiшнiх расходаў — якаясьцi нестабiльнасць цi страх перад будучыняй вызначыць фiнансавую палiтыку як у бiзнэсе, так i ў сям’i. Зрабiце iнвентарызацыю рэчаў, знойдзецца штосьцi i каб выкiнуць, i каб прадаць цi проста аддаць. Легкадумныя абяцаннi будуць абцяжарваць. Вучобе — сваёй i дзяцей — удзяляйце павышаную ўвагу, магчыма, давядзецца звяртацца да рэпетытара. Крыху памучаецеся з падарункам, але ў вынiку ўсе будуць задаволены. Ад’язджаючы, прадумайце ўсе дробязi, тады падарожжа будзе прыемным. ВАДАЛЕЙ. Крочце ў нагу з часам, не буксуючы ў мiнулым i не вельмi забягаючы ў будучыню. Зносiны з каханым — гэта яркiя ўражаннi i добры настрой. Як рэфарматар вы наперадзе планеты ўсёй, але без надзейных паплечнiкаў наўрад цi што атрымаецца. Пры незразумелых сiмптомах варта не толькi звярнуцца да ўрача, але i сур’ёзна змянiць лад жыцця, звычкi ў харчаваннi i г.д. Родныя «крывi пап’юць». РЫБЫ. Творчы i дзелавы патэнцыял знiжаны, а таму могуць быць цяжкасцi ў рабоце, незадаволенасць начальства. Штосьцi давядзецца дарабiць цi перарабiць. Перагледзьце свае абавязацельствы i абавязкi, погляды на жыццё i адносiны да людзей. Гэта перыяд ачышчэння i працы над сабой. Усе страхi павiнны быць усвядомлены i «выцягнуты» на паверхню. Празмернасцi i стрэсы дрэнна адаб’юцца на здароўi i знешнiм выглядзе. Цiкава i карысна перачытаць любiмыя кнiгi, перагледзець любiмыя фiльмы, а таксама заняцца iнтэр’ерам дома, запрасiць гасцей, сустрэцца з роднымi i сябрамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усходнi гараскоп на наступны тыдзень |
|