Спорт-тайм
Самсонаў перамог
Беларускi майстар малой ракеткi Уладзiмiр Самсонаў выйграў адкрыты чэмпiянат Харватыi. Напярэдаднi турнiру беларускi тэнiсiст займаў трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу, уступаючы толькi прадстаўнiкам Германii i Кiтая. Дарэчы, менавiта кiтайскага спартсмена перамог Самсонаў у фiнале. Кубак застанецца ў «Дарожнiка» Сталiчны «Дарожнiк» трэцi год запар заваяваў кубак краiны па мiнi-футболу (наогул гэта чацвёрты трафей у гiсторыi выступлення мiнчан). Каманда Валерыя Дасько святкавала вiкторыю над iгракамi БНТУ — 4:1. Згодна з рэгламентам турнiру, пераможца ўжо можа пакiнуць Кубак сабе назаўсёды. Сярэбраны кiй Алены Бунас На этапе Кубка свету па бiльярднаму спорту ў разрадзе «Пiрамiда» (праходзiў у Санкт-Пецярбургу) сярэбраным прызёрам стала мiнчанка Алена Бунас. У фiнале беларуска ўступiла расiянцы Ганне Мажырынай — 4:5. Сярод мужчын мацнейшым аказаўся латыш Марыс Варцiкс.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускi майстар малой ракеткi Уладзiмiр Самсонаў выйграў адкрыты чэмпiянат Харватыi |
|