21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«РусНафта» гатова павялiчыць пастаўкi на Беларусь

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лiчыць перспектыўным супрацоўнiцтва з ААТ НК «РусНафта». Аб гэтым прэзiдэнт Беларусi заявiў на сустрэчы ў Мiнску з кiраўнiком гэтай нафтавай кампанii Мiхаiлам Гуцэрыевым. Беларускi лiдар адзначыў, што кампанiя iмклiва развiваецца. Цяпер гэта вертыкальна-iнтэграваны нафтавы холдынг, якi актыўна набывае новыя радовiшчы вуглевадароднай сыравiны i перапрацоўчыя магутнасцi.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што ў Беларусi высока ацэньваюць дзелавыя якасцi кiраўнiка «РусНафты», якога ведаюць па супрацоўнiцтву з нашай краiнай на яго ранейшых пасадах.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на сённяшняй сустрэчы будуць абмеркаваны канкрэтныя перспектывы супрацоўнiцтва Беларусi з «РусНафтай». Асаблiва ў частцы мадэрнiзацыi нашых нафтаперапрацоўчых вытворчасцяў, а таксама нафтахiмiчнай вытворчасцi на базе «Палiмiра».

«Мы падышлi да вырашэння некаторых канкрэтных праектаў», — сказаў прэзiдэнт. У прыватнасцi, размова пойдзе аб удзеле кампанii «РусНафта» ў будаўнiцтве злiўна-налiўной эстакады магутнасцю да 3 млн тон нафты ў год.

Нафтавая кампанiя «РусНафтахiм» мае намер удзельнiчаць у мадэрнiзацыi «Палiмiра». Кiраўнiк ААТ НК «РусНафта» Мiхаiл Гуцэрыеў сёння ў час сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам назваў цiкавым i эфектыўным праект па мадэрнiзацыi гэтага беларускага прадпрыемства.

Мiхаiл Гуцэрыеў лiчыць, што рэалiзацыю праекта неабходна падзялiць на 4-5 этапаў. Ён адзначыў, што кампанiя гатова выдзелiць на гэтыя мэты ўласныя сродкi з прыбытку, а таксама выкарыстаць крэдытныя рэсурсы.

Кiраўнiк «РусНафты» заявiў аб гатоўнасцi павялiчыць пастаўкi на беларускiя нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы да 5 млн тон нафты. «Плюс да трубы вы заўсёды можаце разлiчваць дадаткова на 5 млн тон нафты. Для гэтага не трэба нiякiх графiкаў», — падкрэслiў кiраўнiк нафтавай кампанii, маючы на ўвазе пастаўкi нафты чыгуначным транспартам з тэрмiнала, пабудаванага ў Бранскай вобласцi.

Мiхаiл Гуцэрыеў расказаў, што да канца 2006 года «РусНафта» павялiчыць здабычу нафты з улiкам асваення новых радовiшчаў да 24—25 млн тон.

Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка лiчыць перспектыўным супрацоўнiцтва з ААТ НК «РусНафта»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика