«Прадаюцца патроны...»
Днямi супрацоўнiкi аператыўна-пошукавага падраздзялення палка ППСМ УУС Мiнаблвыканкама ў адной з вёсак Асiповiцкага раёна затрымалi мясцовага жыхара за збыт боепрыпасаў.
Малады чалавек прадаваў патроны да пiсталета Макарава i аўтамата Калашнiкава па цане адзiн долар за штуку. Усяго «бiзнэсмен» паспеў збыць 81 патрон. Як растлумачыў сам затрыманы, боепрыпасы ён выкраў у адной з воiнскiх часцей, дзе праходзiў тэрмiновую службу. Як хлопцу ўдалося вынесцi патроны, высветлiць следства. Узбуджана крымiнальная справа. Наталля СВIДУНОВIЧ, аддзел iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi супрацоўнiкi аператыўна-пошукавага падраздзялення палка ППСМ УУС Мiнаблвыканкама ў адной з вёсак Асiповiцкага раёна затрымалi мясцовага жыхара з
|
|