21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Здароўе — гэта модна!

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Напэўна, нiдзе ранiцай не гучала столькi пажаданняў здароўя i поспеху, як у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа». Тут пачынала сваю работу II Мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Тыдзень моды на здароўе».

Асобы

Адкрывалi выставу мiнiстр iнфармацыi Уладзiмiр Русакевiч, мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў, вiцэ-прэзідэнт НАК, памочнiк прэзiдэнта Генадзь Аляксеенка, мiнiстр адукацыi Аляксандр Радзькоў, выконваючы абавязкi мiнiстра аховы здароўя Вiктар Рудэнка, кiраўнiк прадстаўнiцтва Саюзнай дзяржавы ў Мiнску Васiль Шаладонаў. Прадстаўнiцтва вельмi сур’ёзнае, дый iнакш i не магло быць — надзвычай важнае гэта пытанне — укараненне сярод беларусаў моды на здаровы лад жыцця. «Тыдзень моды на здароўе», як падкрэслiў Уладзiмiр Русакевiч, — толькi частка маштабнай рэспублiканскай акцыi «Беларусь за здаровы лад жыцця».

А гэта акцыя, у сваю чаргу, — толькi адзiн са сродкаў рэалiзацыi дзяржаўнай палiтыкi, накiраванай на прапаганду здаровага ладу жыцця, стварэнне неабходных умоў для гарманiчнага развiцця асобы, фармiраванне здаровага ва ўсiх сэнсах пакалення. «Абсалютна правiльна заўважыў наш прэзiдэнт Аляксандр Лукашэнка, што здароўе не купiш у аптэцы. Сённяшняя выстава — якраз дэманстрацыя ўсiх дасягненняў, якiя iснуюць у Беларусi ў галiне здаровага ладу жыцця — для людзей i ў iмя людзей. Жадаю вам усiм быць здаровымi, моцнымi i паспяховымi!» — сказаў на адкрыццi экспазiцыi мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў.

Рэчы

На выставе, як на Сарачынскiм кiрмашы, чаго толькi не ўбачыш! У адным закутку маладыя людзi заўзята спрабуюць сiлы на трэнажорах, у другiм размiнаюцца хлопцы-самбiсты, у трэцiм прыцягвае захопленыя позiркi сучасны карт — цi не напрасткi з «Формулы 1» прыехаў? Здаровы лад жыцця — гэта не толькi заняткi фiзкультурай i спортам, але таксама здаровае харчаванне, натуральнае адзенне, здаровы адпачынак, сучасная медыцына i лячэбная касметыка, неабходнае абсталяванне... I не ў апошнюю чаргу iнфармацыя: што, дзе, як. Таму пад дахам НВЦ «БелЭкспа» месца знайшлося як рэдакцыям газет, так i медыцынскiм навукова-вытворчым цэнтрам, як турфiрмам, так i спартыўным комплексам, як харчовым прадпрыемствам, так i ўстановам адукацыi. Сёлета «Тыдзень моды на здароўе» сабраў 46 экспанентаў. «На мой погляд, першая выстава была збольшага iмiджавай, а цяперашняя — больш рабочая i змястоўная», — адзначыў генеральны дырэктар НВЦ «БелЭкспа» Аляксей Лазука.

Факты

Упершыню Мiжнародная спецыялiзаваная выстава «Тыдзень моды на здароўе» прайшла ў 2004 годзе па iнiцыятыве Мiнiстэрства iнфармацыi i пры актыўнай падтрымцы Мiнiстэрства спорту i турызму, Мiнiстэрства аховы здароўя, Мiнiстэрства адукацыi. «Звязда», дарэчы, прымае ўдзел у экспазiцыi ў другi раз. Сёлета, заўважым, як i два гады таму, кола аднадумцаў-удзельнiкаў не паменшылася, а прыярытэты акцыi не змянiлiся. «Калi ў грамадстве не будзе культывавацца iдэя здаровага ладу жыцця, мы так i будзем бачыць падлеткаў, якiя выбiраюць цыгарэту, а не спартыўную залу. Мы не зможам дасягнуць рэальнага павелiчэння працягласцi жыцця i вырашыць шэраг важных сацыяльных праблем, калi не вырашым гэту, асноўную», — заклапочана заўважыла намеснiк мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Ананiч. Яна заклiкала сродкi масавай iнфармацыi, як найбольш эфектыўныя ў прапагандзе здаровага ладу жыцця, актывiзаваць не толькi асвятленне спорту i медыцыны, — але таксама працаваць на канкрэтных прыкладах, больш расказваць пра моцныя, здаровыя сем’i, пра здаровых i шчаслiвых пажылых людзей... Паводле слоў Лiлii Ананiч, у хуткiм часе на тэлеэкранах з’явiцца серыя ролiкаў сацыяльнай рэкламы па прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Адначасова з правядзеннем выставы «Тыдзень моды на здароўе» ў РУП «Рэспублiканскi гарналыжны цэнтр «Сiлiчы» праходзiць тэматычная экспазiцыя ў рамках праграмы перадалiмпiйскага тыдня. У прыватнасцi, тут адбываецца мiжнародны семiнар па прыярытэтах супрацоўнiцтва Беларусi i Расii ў галiне фiзiчнай культуры i спорту.

Мiнiстэрства адукацыi прадставiць на выставе новыя метадычныя дапаможнiкi па здароўю, такiя ж яркiя i цiкавыя, як мастацкiя кнiгi, мультымедыйную прэзентацыю летнiка «Зубраня», раскажа пра работу гурткоў юных спартсменаў i турыстаў. «Мы пастаянна iмкнёмся зрабiць рух за здаровы лад жыцця модным ва ўстановах адукацыi, — расказала намеснiк мiнiстра адукацыi Таццяна Кавалёва. — Гэта датычыцца i дзiцячых садкоў, у якiх зараз дзейнiчае праграма «Пралеска», i пачатковай школы, дзе выкладаецца прадмет «Чалавек i яго здароўе». Нават звычайная фiзкультура зараз пашырана да курса «Фiзiчная культура i здароўе».

Наколькi важная мода на здароўе для маладога пакалення, красамоўна сведчаць сумныя лiчбы. Паводле апошнiх даследаванняў, толькi 24 працэнты старшакласнiкаў можна назваць абсалютна здаровымi, а яшчэ ў 20 працэнтаў ужо назiраюцца хранiчныя захворваннi. 13 працэнтаў старэйшых школьнiкаў сцвярджаюць, што займаюцца фiзкультурай толькi пад прымусам бацькоў i педагогаў. Але ж гвалтоўна здаровым не станеш! Дарослыя беларусы гэта, вiдаць, ужо зразумелi: паводле апытання, праведзенага ў 2001 годзе, здароўе стаяла на 7-м месцы ў спiсе важнейшых каштоўнасцяў, а сёлета яно трывала займае пазiцыю нумар 1. 77 працэнтаў апытаных лiчаць, што здаровымi быць модна. Дык... будзем?

Што будзе

Напярэдаднi зiмовых Алiмпiйскiх гульняў у Турыне «Звязда» праводзiць iнфармацыйную акцыю па зборы пажаданняў беларускiм алiмпiйцам. Дзе можна пакiнуць свае некалькi слоў? Ды ў нас на стэндзе! Прыходзьце, пiшыце — а мы пасля перададзім агульную «ноту падтрымкi» спартсменам. Акрамя таго, сёння на выставе пройдзе вялiкая, на паўгадзiны, прэзентацыя нашага выдання. Увогуле, кожны дзень «Тыдня моды на здароўе» абяцае быць насычаным i цiкавым. Завiтайце, палепшыце сабе настрой — а душэўнае здароўе не менш важнае, чым фiзiчнае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, нiдзе ранiцай не гучала столькi пажаданняў здароўя i поспеху, як у Нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа». Тут пачынала сваю работу II Мi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика