21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 21:32 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Брытанскi прынц можа накiравацца служыць у Iрак

Брытанскi прынц Гары, малодшы сын наследнага прынца Чарльза, можа быць накiраваны ў 2007 годзе на ваенную службу ў Iрак, пiша The Daily Telegraph.

Зараз прынц завяршае вучобу ў ваеннай акадэмii Sandhurst. Як мяркуецца, у Iраку, на мяжы з Iранам, малады афiцэр будзе камандаваць 11 вайскоўцамi i 4 лёгкiмi танкамi. Гары павiнен будзе весцi разведвальныя аперацыi. Бо брытанцы лiчаць, што з тэрыторыi Iрана ў Iрак увозiцца зброя, наркотыкi i грошы для паўстанцаў, а таксама прыбываюць i самi тэрарысты. Гары выказаў жаданне ўдзельнiчаць у баявых дзеяннях на роўных з таварышамі па службе.

IРАН ПАГРАЖАЕ «РАЗБУРАЛЬНЫМ УДАРАМ» У АДКАЗ

Iран неадкладна нанясе «разбуральны ўдар» у выпадку атакi на яго ядзерныя аб’екты. Пра гэта ўчора заявiў мiнiстр абароны краiны Мустафа Махамад Наджар.

Згодна з яго заявай абарона атамнай электрастанцыi, якая будуецца ў Бушэры пры садзейнiчаннi Расii, «мае важнае значэнне для Iрана». Мiнiстр абароны зрабiў гэту заяву падчас паездкi па правiнцыi Бушэр, у якой ён суправаджае прэзiдэнта Iрана Махмуда Ахмадзiнеджада.

У ходзе гэтай паездкi iранскi лiдар у сваю чаргу абвiнавацiў прэзiдэнта ЗША Джорджа Буша ў ваенных злачынствах i паабяцаў, што ў хуткiм часе амерыканскi прэзiдэнт i iншыя прадстаўнiкi сусветных дзяржаў прадстануць перад «судом справядлiвасцi».

АДЗIН СА СТВАРАЛЬНIКАЎ ПАВIЛЬЁНА Ў КАТАВIЦЫ ЗРАБIЎ СПРОБУ САМАГУБСТВА

Адзiн са стваральнiкаў выставачнага павiльёна ў польскай Катавiцы спрабаваў скончыць жыццё самагубствам пасля таго, як 28 студзеня ў вынiку абрушэння даху там загiнулi 63 чалавекi, паведамляе газета Rzecz Pospolita.

Падрабязнасцi не паведамляюцца. Вядома толькi, што iнжынер Яцэк Ю. спрабаваў звесцi рахункi з жыццём ва ўласным доме пасля таго, як атрымаў павестку ў пракуратуру. Яго ўдалося выратаваць. Яцэк Ю. уваходзiць у праўленне фiрмы Invit з Катавiцы, якая распрацоўвала праект рухнуўшага павiльёна.

Пры праектаваннi павiльёна былi вытрыманы ўсе будаўнiчыя нормы, заявiў у пракуратуры кiраўнiк Invit Рышард Мруз. На яго думку, прычына катастрофы заключаецца ў тым, што ўладальнiкi выставачнага комплексу рэгулярна не счышчалi снег з даху. Праектна-канструктарская фiрма Invit узяла за ўзор для павiльёна ў Катавiцы выставачныя павiльёны, раней пабудаваныя ў Iспанii, дзе нiколi не бывае снегу. Гэта адна з версiй следства па справе буйнейшай у Польшчы з 1987 года катастрофы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Брытанскi прынц можа накiравацца служыць у Iрак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика