21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вяртання маўклiвая споведзь

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Брэстчыне адзначылi ўгодкi «героя двух кантынентаў»

Да домiка Касцюшкi i ў гэты раз з’едуцца прадстаўнiкi дыпламатычных мiсiй тых краiн свету, якiя лiчаць нашага земляка сваiм героем, кiраўнiкi Брэсцкай вобласцi i Iвацэвiцкага раёна, настаўнiкi, вучнi, прадстаўнiкi розных колаў грамадскасцi. Па традыцыi лягуць кветкi да каменя-валуна, на якiм прымацавана мемарыяльная дошка ў гонар Касцюшкi. Цяпер вырашылi абысцiся без прамоў, ушанаваць памяць героя мiнутай маўчання. Дарэчы, у праграме святкаванняў гады тры назад была маўклiвая малiтва пад музыку аргана ў Косаўскiм касцёле. I запомнiлася гэта частка мерапрыемства як найбольш узнёслы i яскравы яго момант.

Памяць пра слыннага земляка паступова вяртаецца на радзiму. Рашэнне аб аднаўленнi сядзiбнага дома Тадэвуша Касцюшкi ў Мерачоўшчыне Брэсцкi аблвыканкам прыняў у пачатку 2003 года. У чэрвенi-лiпенi таго ж года было праведзена грунтоўнае археалагiчнае даследаванне, адкапаны падмурак дома васемнаццатага стагоддзя, скляпеннi i падвалы. У кастрычнiку РУП «Брэстрэстаўрацыя» выдала навукова-праектную дакументацыю па аднаўленню дома. А ў лiстападзе пачалiся будаўнiчыя работы. I ўжо летам наступнага года дом быў гатовы. Да лютага 2005 года паспелi нават правесцi аддзелку самага вялiкага пакоя i размясцiць у iм невялiкую экспазiцыю. А сёлета, як паведамiла дырэктар музея Iрына Анцiпенка, акурат да дня нараджэння Касцюшкi закончылiся ўсе ўнутраныя аддзелачныя работы. Зараз пачынаецца самы працяглы, самы складаны i карпатлiвы працэс — стварэнне цэльнай музейнай экспазiцыi. Некаторыя экспанаты падораны гасцямi, наведвальнiкамi музея, у тым лiку замежнымi. Iншыя — запытаны ў музеях, архiвах. Музейны пакойчык слыннага земляка ёсць у Сяхновiцкай сярэдняй школе Жабiнкаўскага раёна, i падаецца, што дух Касцюшкi тут адчуваецца больш. Гiсторыкi да гэтай пары спрачаюцца, дзе ж усё-такi нарадзiўся «герой двух кантынентаў»: у Мерачоўшчыне, бо ёсць дакладныя звесткi, што ахрышчаны хлопчык быў у Косаўскiм касцёле на iвацэвiцкай зямлi, цi ў сваiм родавым маёнтку Сяхновiчы? У рэшце рэшт, якая рознiца? Памяць можна захоўваць i там, i тут. У Сяхновiчах стаiць адзiны на Беларусi помнiк — бюст, выраблены ў 30-я гады архiтэктарам Альбiнай Вiдацкай. У гэтым маленькiм музеi сабрана шмат дакументаў i матэрыялаў пра Касцюшку. Стваралi яго з вялiкай любоўю такiя заўзятыя краязнаўцы i краялюбы, як вядучы метадыст па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры райвыканкама Анатоль Бензярук. Пасля пяцiгадовага навучання ў Францыi ваеннай справе, ваеннаму будаўнiцтву, архiтэктуры ў 1774 годзе Касцюшка вярнуўся дадому. Але ўжо ў Варшаве атрымаў расчараванне, бо пасады ў войску яму не знайшлося. Па тамтэйшых законах атрымаць чын у армii можна было толькi заплацiўшы пэўную суму. Брат не вельмi ўдалым гаспадараннем патрацiў не толькi сваю, але i яго, Тадэвуша, маёмасць. I давялося ўсебакова адукаванаму чалавеку наняцца хатнiм настаўнiкам да смаленскага ваяводы, а пазней гетмана польскага Вялiкага княства Лiтоўскага Язэпа Сасноўскага навучаць яго дочак Людвiку i Кацярыну выяўленчаму мастацтву. У маладога настаўнiка з Людвiкай успыхнула каханне. Але бацькi дзяўчыны былi катэгарычна супраць. Тады маладыя вырашылi абвянчацца тайна, але бацька даведаўся, i адбыўся скандал. «Галубкi не для вераб’ёў, а дочкi магнатаў не для шляхцюкоў», — паставiў кропку ў любоўнай гiсторыi гетман.

Пасля гэтага Тадэвуш паехаў у Францыю, а затым у Амерыку. Там ён ваяваў, там стаў брыгадным генералам. А сваё новае каханне сустрэў праз многа гадоў зноў на роднай зямлi. I новаму таксама не ўсмiхнуўся лёс. Юлiя на 27 гадоў была маладзейшай, i бацька стаў на шляху закаханых.

Не спазнаўшы асабiстага шчасця, Касцюшка ўсё жыццё змагаўся за волю i шчасце iншых. I ўсё жыццё сустракаў расчараваннi. У Амерыцы, за свабоду якой ваяваў генерал Касцюшка ў 70-х гадах ХХVIII cтагоддзя, у 90-х застаў рабства. На радзiме панаваў прыгон. I перад смерцю непапраўны рамантык напiсаў дакумент палiтычнага зместу: «Глыбока адчуваючы, што прыгонны стан супярэчыць закону прыроды i дабрабыту народа, я сведчу гэтым лiстом, што знiшчаю яго цалкам на вечныя часы ў маёнтку маiм Сяхновiчы». Але апошняя воля яго не спраўдзiлася, да адмены прыгоннага права ў Расii заставалася больш як сорак гадоў.

Цiкава, што самая вялiкая бiтва паўстання 1794 года адбылася на Крупчыцкiм полi, зусiм побач з малой радзiмай Тадэвуша Касцюшкi. Генерал тады ўжо польскай армii Касцюшка ваяваў супраць падзелу Рэчы Паспалiтай Прусiяй, Аўстрыяй, Расiяй. Паўстанцкiя атрады былi разбiты палком Аляксандра Суворава, генерал трапiў у палон. На месцы крывавага бою праз сто гадоў была збудавана царква, а два гады таму тут паставiлi цагляную каплiцу.

Святлана ЯСКЕВIЧ.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Брэстчыне адзначылi ўгодкi «героя двух кантынентаў»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика