Напярэдаднi Алiмпiяды
АЙДАРАЎ У СПIСАХ НЕ ЗНАЧЫЦЦА
Удзел у Гульнях-2006 бронзавага прызёра Алiмпiяды-1998 Аляксея Айдарава быў пад пытаннем, бо бiятланiст перагарэў псiхалагiчна. Днямi стаў вядомы дакладны спiс страляючых лыжнiкаў, якiя паедуць у Iталiю: сярод iх Айдарава не аказалася. У мужчынскай камандзе — Уладзiмiр Драчоў, Алег Рыжанкоў, Сяргей Новiкаў i Рустам Валiўлiн, у жаночай — Алена Зубрылава, Вольга Назарава, Кацярына Iванова i Ксенiя Зiкункова. БЕЛАРУСЬ У ДВАЦЦАТЦЫ МАЦНЕЙШЫХ У рэспублiканскiм гарналыжным цэнтры «Сiлiчы» стартаваў Перадалiмпiйскi спартыўны тыдзень, прымеркаваны да XX зiмовых Гульняў у Турыне. Паводле слоў Чэслава Шульгi, намеснiка мiнiстра спорту i турызму, наша краiна ўваходзiць у дваццатку мацнейшых краiн свету. У рэспублiцы ўжо выхаваны 61 алiмпiйскi чэмпiён, развiваюцца каля 130 вiдаў спорту, пры гэтым па 48 з iх адбываецца падрыхтоўка атлетаў вышэйшага класа. АЛIМПIЙЦЫ ЗАСТРАХАВАНЫЯ Кожны спартсмен нацыянальнай алiмпiйскай зборнай будзе застрахаваны не толькi на Белай Алiмпiядзе-2006, але i на час пералёту ў Iталiю i назад.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзел у Гульнях-2006 бронзавага прызёра Алiмпiяды-1998 Аляксея Айдарава быў пад пытаннем, бо бiятланiст перагарэў псiхалагiчна. Днямi стаў вядомы дакл |
|