21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заграбаць жар «рэвалюцыi» рыхтуюць падлеткаў

25.08.2009 21:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр АЛЯКСАНДРАЎ

Погляд

Па меры развiцця перадвыбарнай кампанii да апазiцыi прыходзiць разуменне немагчымасцi перамогi законным шляхам. Частка яе лiдараў ужо сышла з дыстанцыi. Тыя ж, хто пакуль застаецца, даволi рэзка мяняюць свае пазiцыi, становяцца больш жорсткiмi, калi не сказаць радыкальнымi. За ўсiм гэтым праглядваецца даволi знаёмы сцэнарый: не можаш выйграць на выбарчых участках — пераканай у сваёй уяўнай перамозе на вулiцах...

У такi кантэкст даволi натуральна ўпiсваюцца, на першы погляд, нечаканыя заявы, зробленыя «адзiным» падчас паездак па рэгiёнах. Галоўны апазiцыянер заклiкаў сваiх прыхiльнiкаў прыняць удзел у галасаваннi 19 сакавiка, а потым «ехаць у Мiнск». «Мы выйдзем на плошчу, у руках будуць таблiчкi з назвамi гарадоў, хто адкуль прыехаў, — заявiў ён. — Толькi так мы зможам адстаяць свой выбар». На працягу тыдня «адзiны» запэўнiваў, што ён будзе побач «з сотнямi тысяч суайчыннiкаў, якiя выйдуць на плошчу». Паводле яго слоў, «неабходна абаранiць перамогу апазiцыйнай каманды».

Увогуле, у выказваннях i «адзiнага», i некаторых iншых прадстаўнiкоў апазiцыйнага лагера няма дэфiцыту ў абяцаннях «нестандартных дзеянняў». Называюцца нават час «Ч» i магчымыя месцы вулiчных пратэстаў. I вельмi наiўна будзе меркаваць, што апанентаў улады запрашаюць прыехаць туды з каляровымi плакатамi i паветранымi шарыкамi...

Рэйтынг апазiцыi, якi, нягледзячы на ўсе забугорныя падтрымкi i фiнансавыя ўлiваннi, i зараз «нiжэй плiнтуса», разбурае ўсе надзеi Захаду па змене знешнепалiтычнага вектара нашай краiны. Аднак адмаўляцца ад сваiх планаў заакiянскiя лялькаводы не спяшаюцца. Адна з асноўных ставак робiцца на моладзь. I невыпадкова — несфармiраванай асобе затлумiць галаву куды лягчэй. Тым i карыстаюцца. Да кансалiдацыi рэсурсаў маладзёжных радыкальных груповак прыклаў руку Мiжнародны рэспублiканскi iнстытут (ЗША). Пры яго дапамозе ў Беларусi сфармiраваны рэспублiканскi каардынацыйны савет, якi пры садзейнiчаннi амерыканцаў праводзiць работу па выбранню рэгiянальных каардынатараў i фармiраванню штабоў мабiлiзацыйнай кампанii. Па задумцы заакiянскiх палiттэхнолагаў, у ходзе кампанii трэба прыцягнуць моладзь для ўдзелу ў масавых акцыях непадпарадкавання ў якасцi «пушачнага мяса». Заграбаць жар iдэйныя бацькi «каляровых» рэвалюцый плануюць рукамi актывiстаў беларускiх «Маладога фронту», «Зубра», «Аб’яднання беларускiх студэнтаў», «Маладых дэмакратаў», «Грамадзянскага форуму», «Ленiнскага камунiстычнага саюза моладзi Беларусi», «Маладой грамады» i iншых.

Незарэгiстраванае аб’яднанне «Зубр» амерыканскiя эксперты ўвогуле разглядаюць як аналаг украiнскай «Поры» i грузiнскай «Кмары».

На жаль, гэта не пустыя словы i зусiм не дзiцячыя гульнi. Ужо наладжана абучэнне маладзёжных груповак метадам правядзення вулiчных акцый i аказання супрацiўлення праваахоўным органам. Спецыяльныя зборы праводзяцца ў лагерах Лiтвы, Украiны, Польшчы, Чэхii. У якасцi iнструктараў запрашаюцца прадстаўнiкi сербскага «Адпору», грузiнскай «Кмары», украiнскiх «Поры» i «Нацыянальнага альянсу».

Зараз толькi на тэрыторыi Украiны дзейнiчае больш за 30 такiх лагераў «Поры» па ваенiзаванай падрыхтоўцы, дзе ў розны час абучалiся i прыхiльнiкi «Зубра». Усяго летась для маладых радыкалаў з Беларусi за мяжой было праведзена 9 лагераў (Лiтва, Украiна) i 42 семiнары. З iх — 12 у Лiтве, 17 у Польшчы, 8 ва Украiне, 2 у Чэхii, па аднаму ў Германii, Латвii, Эстонii.

Па вяртаннi з-за мяжы беларускiя актывiсты пачынаюць ужо самi выступаць у ролi iнструктараў i перадаюць небяспечныя ўменнi i веды жаўтаротым паплечнiкам. Так, летам 2005 года спынены спробы падобных мерапрыемстваў актывiстаў «Зубра» на Вiлейскiм вадасховiшчы, у лясах пад Ракавам, Асiповiчамi, Лунiнцам i Крупкамi.

Менавiта на моладзь скiраваны i цэлы шэраг праграм замежных недзяржаўных арганiзацый. Усiмi сiламi заходнiя дабрадзеi iмкнуцца падмянiць шкалу традыцыйных каштоўнасцяў беларускiх падлеткаў на заходнiя бургеры i колу. Як на дражджах расце колькасць так званых «адукацыйных праграм», што, насамрэч, у найменшай ступенi скiраваны на ўзровень адукацыi, i ў найбольшай — палiтызуюць моладзь i ўцягваюць яе ў дзейнасць адпаведных фармiраванняў. Так, нават на этапе адбору кандыдатаў арганiзатары такiх праграм у якасцi абавязковай умовы вылучаюць актыўны ўдзел у дзейнасцi недзяржаўных арганiзацый i палiтычных партый. Спатрэ-бяцца i рэкамендацыйныя пiсьмы грамадскай цi палiтычнай арганiзацыi...

У такой сiтуацыi не лiшнiм будзе ўзгадаць скандал з брытанскiмi шпiёнамi ў суседняй Расii. Дзейнасць няўрадавых арганiзацый «дзiўным» чынам аказалася ў iм замешанай.

Беларускiмi органамi дзярж-бяспекi блакiруецца дэструктыўная дзейнасць замежных ваяжораў. Сярод апошнiх прыкладаў можна назваць забарону ўезду ў краiну кiраўнiку «Нацыянальнага альянсу» грамадзянiну Украiны Гузю. За правядзенне процiпраўных дзеянняў на тэрыторыi Беларусi былi затрыманы i выстаўлены грамадзяне Грузii Кандзелакi i Цуладзэ.

На жаль, разлiчваць на тое, што падобная экспансiя на гэтым спынiцца, не даводзiцца. Дзеля дэманстрацыi сусветнаму грамадству хоць бы ўяўнай нестабiльнасцi падчас выбараў, радыкальная апазiцыя i яе замежныя гаспадары не спыняцца нi перад чым. I менш за ўсё iх хвалююць зламаныя лёсы беларускiх падлеткаў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па меры развiцця перадвыбарнай кампанii да апазiцыi прыходзiць разуменне немагчымасцi перамогi законным шляхам. Частка яе лiдараў ужо сышла з дыстанцы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика