Чарговы перапiс насельнiцтва — у 2009 годзе?
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
У гэтым годзе можа быць прынята рашэнне аб правядзеннi чарговага перапiсу насельнiцтва нашай краiны.
Апошнi перапiс насельнiцтва праводзiўся ў 1999 годзе. Тым не менш, у нас усё яшчэ адсутнiчае адпаведная прававая база. Таму ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi i паступiў законапраект «Аб перапiсу насельнiцтва». У адпаведнасцi з дакументам, перапiс насельнiцтва павiнен праводзiцца раз у 10 гадоў. З такой жа перыядычнасцю, згодна з рэкамендацыямi ААН, праводзяць перапiс насельнiцтва большасць дзяржаў. Такiм чынам, чарговы перапiс насельнiцтва Беларусi павiнен прайсцi ў 2009 годзе, а ўказ аб яго правядзеннi неабходна прымаць за тры гады да яго пачатку. У 1999 годзе на перапiс насельнiцтва было выдаткавана каля 6 млн долараў ЗША, на новы перапiс плануюць выдзелiць 15 млн долараў ЗША. У адпаведнасцi з законапраектам, у праграму перапiсу насельнiцтва ў абавязковым парадку будуць уключацца наступныя пытаннi: пол, узрост, дата нараджэння, месца нараджэння, валоданне мовамi, грамадзянства, роднасныя адносiны членаў хатняй гаспадаркi, знаходжанне ў шлюбе, колькасць дзяцей, адукацыя, месца жыхарства, мiграцыйная актыўнасць, жыллёвыя ўмовы, крынiцы сродкаў iснавання, занятасць. Саветам Мiнiстраў у праграму могуць уключацца i iншыя пытаннi. Аднак нельга будзе ўключыць у яе тыя з iх, адказы на якiя могуць утрымлiваць iнфармацыю, што адносiцца да дзяржаўных сакрэтаў, камерцыйнай або iншай ахоўваемай заканадаўствам Беларусi тайны, парушае правы i свабоды чалавека i грамадзянiна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе можа быць прынята рашэнне аб правядзеннi чарговага перапiсу насельнiцтва нашай краiны |
|